І́штван Э́ркень (; 5 красавіка 1912, Будапешт, — 24 чэрвеня 1979, Будапешт) — венгерскі , .

Творчасць Аўтар зборнікаў навел і апавяданняў «Танец мора» (1941), «У снежнай віхуры» (1954), «Апавяданні-хвілінкі» (1968), аповесцей «Сям'я Тотаў» (1966), «Выстаўка ружаў» (1977), п'ес «Тоат і іншыя» (1967), «Кошкі-мышкі» (1969), «Кроўная радня» (1975), «Ключашукальнікі» (1977), успамінаў, рэпартажаў, нарысаў.

У яго творах сацыяльная і маральна-этычная праблематыка, выразная антываенная і антыфашысцкая скіраванасць; яны адметныя разнастайнасцю сатырычнай палітры, філасофскай ёмістасцю вобразаў і калізій, афарыстычнасцю мовы.

Пераклады На беларускую мову яго аповесці пераклалі М. Гіль, Л. Хаўрус. У 1976 годзе ў Беларускім тэатры імя Я. Купалы паводле яго п'есы пастаўлены спектакль «Гульня з кошкай».

Літаратура

Беларускія пераклады Сям'я Тотаў; Выстаўка ружаў. Мн., 1985;

Катэгорыя:Драматургі Венгрыі Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Фаркашрэці Катэгорыя:Драматургі XX стагоддзя