Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у в. Жукаўка Мінскага раёна.

Гісторыя На ўскраіне вёскі. Пабудавана ў 1824 годзе з дрэва, адноўлена ў 1990-я гады.

Архітэктура Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства. 1-зрубны храм пераходзіць у трохгранную апсіду. Да фасада далучаны прытвор, завершаны над двухсхільным дахам макаўкай. Над франтонам фасада ўзведзена цыбулепадобная галоўка. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі. Перад храмам адасоблена пастаўлена драўляная званіца народна-этнаграфічнай трактоўкі — чатырохграннае двух’яруснае збудаванне пад шатровым дахам.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Жукаўка (Мінскі раён) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мінскага раёна Катэгорыя:Храмы Мінскай епархіі Катэгорыя:1824 год у Беларусі