Дзмітрый Андрусаў (, ; 7 лістапада 1897, Юр’еў, Расійская імперыя — , Браціслава, ЧССР) — славацкі геолаг расійскага паходжання, член Акадэміі навук Славакіі. Лічыцца заснавальнікам сучаснай славацкай геалогіі.
Біяграфія Дзмітрый Андрусаў нарадзіўся ў Юр’еве (цяпер Тарту, Эстонія). Унук археолага Генрыха Шлімана, сын геолага Мікалая АндрусаваVeľký, J. (Ed.), 1978, Encyklopédia Slovenska I. zväzok A — D. Veda, Bratislava, p. 52 . У 1915—1918 навучаўся ў Петраградзе, у 1920—1922 — у Сарбонскім універсітэце (Францыя). Пасля працягнуў адукацыю на факультэце хімічных тэхналогій Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта ў Празе (скончыў у 1925). З 1929 працаваў у гэтым універсітэце.
Пасля акупацыі Чэхіі Трэцім рэйхам і закрыцця вышэйшых навучальных устаноў Дзмітрый Андрусаў з’ехаў у Славакію, дзе з 1938 працаваў у Браціслаўскім тэхнічным універсітэце. З 1940 адначасна працаваў і на прыродазнаўчым факультэце ўніверсітэта Коменскага. Стаў першым прафесарам геалогіі ў славацкіх школахCambel, B., Slavkay, M., Kaličiak, M., 2000, Významní slovenskí geológovia. Biografia, Veda, Bratislava, 506 pp. .
У 1952—1970 кіраваў аддзелам геалогіі прыродазнаўчага факультэта. Акрамя лекцый, склаў некалькі падручнікаў і праводзіў экскурсіі на прыродзе. Заснаваў і ў 1957—1958 быў першым дырэктарам геалагічнай лабараторыі, пазней пераўтворанай у Геалагічны інстытут Акадэміі навук Славакіі.
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Тарту Катэгорыя:Постаці славацкай геалогіі Катэгорыя:Выпускнікі Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Густава Штайнмана Катэгорыя:Памерлі ў Браціславе