Карла Джэзуальда — (), князь Венозы, н. 1560, пом. 8 верасня 1613, быў адным з лідараў італьянскага мадрыгалу, кампазітар эпокі Рэнесанс. Задзірлівы музычны стыль яго апошніх твораў і трагічныя падзеі яго ўласнага жыцця, зрабілі яму добрую вядомасць у музычнай гісторыі. Ён нарадзіўся ў адным са старэйшых і найзнатнейшых родаў Неапалю і ён быў пляменнікам св. Карла Барамэа. Ён ужо быў вядомым кампазітарам многіх стыляў калі ў 1590 ён замовіў забойства сваёй жонкі і яе каханка, што стварыла скандал, які распаўсюдзіўся па ўсёй Італіі. Яго наступны шлюб у 1594 з князёўнай роду д'Эстэ, прывёў яго да сувязяў з судом м. Ферара, дзе ён правабіў шэраг год і дзе ён выпусіцў свой першы збор твораў мадрыгалу ў чатырох тамах (1594—96). Потым ён апублікаваў дзве наступныя кнігі мадрыгалу і тры тамы касцёльнай музыкі. Апошняя праца Джэзуальда, дзе контрапунтычныя і гамафанічныя элементы вольна змешваюцца, выдатныя дзякуючы інтэнсіўнасці яе музычнай экспрэсіі і за вельмі высокі персанальны стыль. Яны характарызуюцца, галоўным чынам, за абертанічную прагрэсію і дзіўны храматызм, які нагадвае музыку Рыхарда Вагнера.

Бібліяграфія Watkins, Glenn, Gesualdo, The Man and His Music (1973).

Спасылкі www.carlogesualdo.eu www.gesualdo.eu Il grande Gesualdo Carlo [http://carlogesualdo.altervista.org Gesualdo e Carlo Gesualdo] Comune di Gesualdo Fondazione Carlo Gesualdo.it Pro Gesualdo Centro Studi e Documentazione Carlo Gesualdo «Morte a cinque voci» di W. Herzog Sito ufficiale del Regista Werner Herzog Music on the Web Discografia di Carlo Gesualdo Ritratti di Gesualdo — Museo del «Conservatorio di musica S. Pietro a Maiella» (Napoli) «Teatro comunale Carlo Gesualdo» (Avellino) «Conservatorio Carlo Gesualdo» (Potenza)

Катэгорыя:Кампазітары Італіі Катэгорыя:Асобы