Аніцый Алібрый () (пам. 23 кастрычніка 472) — рымскі імператар, які кіраваў з 11 ліпеня па 23 кастрычніка 472 года.

Алібрый быў канстанцінопальсхім сенатарам і кансулярам з роду Аніцыяў. Жанаты быў з малодшай дачкой Валентыніяна III, Плацыдзіяй, і праз гэта мог прэтэндаваць на рымскі пасад. Дзякуючы гэтым сувязям да яго добра ставіўся вандальскі кароль ГейзерыхПрокопий Кесарийский. Войны Юстиниана. Кн. III, гл. 6.. Падтрымцы гэтага варвара Алібрый шмат у чым быў абавязаны сваім поспехам. Пасля таго як Рыцымер пачаў вайну супраць імператара Антэмія, Алібрый прыбыў у Італію і быў абвешчаны рымскім імператарам у лагеры РыцымераГиббон; 36.

Алібрый кіраваў зусім нядоўга і сканаў падчас эпідэміі чумы 23 кастрычніка 472 года.

У шлюбе з Плацыдзіяй у Алібрыя нарадзілася дачка Анікія Юліяна.

Літаратура Гиббон, Э. Закат и падение Римской империи. — , 1997. Прокопий Кесарийский. Войны Юстиниана. — М., 1993.

Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы V стагоддзя Катэгорыя:Памерлі ад чумы Катэгорыя:Аніцыі