JOSM (Java-рэдактар OpenStreetMap-карт) — рэдактар OpenStreetMap-даных. Не патрабуе злучэння з інтэрнэтам падчас рэдагавання і падыходзіць для патрэб дасведчаных карыстальнікаў.

Па стане на 2016 год асноўная частка працы ў OpenStreetMap робіцца праз JOSM, каля 70 % змен у БД уносіцца з дапамогай гэтага праграмнага забеспячэння.

Праграма першапачаткова была распрацавана Імануілам Шольцам у канцы 2005 года.

Зноскі

Спасылка

Афіцыйны сайт JOSM ў OpenStreetMap-Вікі

Катэгорыя:Геаінфармацыйныя сістэмы