ПЛ/1 () — працэдурная, імператыўная мова праграмавання, прызначаная для навуковага, інжынернага, бізнес-прымянення і сістэмнага праграмавання. Была выкарыстана ў розных акадэмічных, камерцыйных і прамысловых арганізацыях, пачынаючы ад прадстаўлення ў 1960-х гадах, і працягвае выкарыстоўвацца дагэтуль.
Асноўнымі сферамі прымянення ПЛ/1 з'яўляюцца апрацоўка дадзеных, лікавыя метады, навуковыя вылічэнні і сістэмнае праграмаванне; мова падтрымлівае рэкурсію, структураванае праграмаванне, апрацоўку звязаных структур даных, падтрымлівае лікі з фіксаванай і нефіксаванай коскай, камплексныя лікі, а таксама апрацоўку літарныхFred Brooks is credited with ensuring PL/I had the CHARACTER data type. CS.unc.edu радкоў і бітавых паслядоўнасцей. Сінтаксіс мовы падобны да англійскай, мова падыходзіць для апісання складаных фарматаў даных, у ёй даступны шырокі набор функцый для праверкі звестак і маніпулявання імі.
Літаратура Савіцкі М. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: / Мікола Савіцкі. Мн.: Энцыклапедыкс. 2009. ISBN 978-985-6742-83-8