Ві́ктар Эдуарда́віч Кі́нгісеп (, , воласць Каарма-СуўрэУ Таліне будзе ўсталяваны помнік Кінгісепу , Эзэльскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя — , Талін, Эстонія) — прафесійны рэвалюцыянер Расіі і Эстоніі, адзін з арганізатараў Камуністычнай партыі Эстоніі, працаваў у Вярхоўным рэўтрыбунале РСФСР, у УНК і УЦВКСавецка-эстонская вайна 1918—1920 гг..

Біяграфія У рэвалюцыйным руху з 1905 года, член РСДРП(б) — з 1906 года.

У 1917 годзе скончыў Петраградскі Імператарскі ўніверсітэт.

У 1907—1914 гадах вёў партыйную працу ў Пецярбургу, Таліне; удзельнічаў у выданні бальшавіцкай газеты «Кійр» («Прамень») у 1913—1914, падтрымліваў сувязь з Рускім бюро ЦК РСДРП, з бальшавіцкай фракцыяй 4-й Дзяржаўнай думы і з «Праўдай».

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 вярнуўся ў Петраград; з пачатку чэрвеня ў Таліне, адзін з кіраўнікоў бальшавіцкай арганізацыі Эстоніі. З 22 кастрычніка (4 лістапада) 1917 намеснік старшыні ВРК Эстляндскага края, арганізатар Чырвонай Гвардыі. З 26 кастрычніка (8 лістапада) 1917 член Выканкама Саветаў Эстляндскага края.

З сакавіка 1918 года у Маскве, у Вярхоўным рэўтрыбунале і ВЧК, член УЦВК. З лістапада 1918 адзін з кіраўнікоў Кампартыі Эстоніі, якая дзейнічала ў падполлі, на яе 1-м (1920) і 2-м (1921) з'ездах выбраны членам ЦК і яго палітбюро. Арыштаваны эстонскай паліцыяй і паводле прыгавору ваенна-палявога суда расстраляны.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Чэкісты Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Эстоніі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Пакараныя смерцю палітыкі Катэгорыя:Пакараныя смерцю рэвалюцыянеры Катэгорыя:Камуністы Эстоніі Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Члены РСДРП Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Расстраляныя ў Эстоніі Катэгорыя:Члены УЦВК Катэгорыя:Пакараныя смерцю ў 1922 годзе