Хрышчэнне Літвы () — навяртанне ў хрысціянства знаці і насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага. Завяршэнне гэтага працяглага і складанага працэсу было хрышчэнне па каталіцкім абрадзе ў 1386 годзе вялікага князя літоўскага Ягайлы і яго стрыечнага брата Вітаўта, і заняцце Ягайлам на польскага стальца.

Гісторыя

Раннія кантакты з праваслаўем Першыя згадкі Літвы ў Кведлінбургскіх аналах (1009) адносіцца да рымска-каталіцкіх місіянераў на чале з Бруна Кверфурцкім, які хрысціў некалькі кіраўнікоў яцвягаў, суседняга літоўцам балцкага племя. Больш актыўныя кантакты літоўцы мелі з Кіеўскай Руссю і наступнымі ўсходнеславянскімі дзяржавамі, якія прынялі праваслаўе пасля хрышчэнне Кіеўскай Русі ў 988 годзе. Калі літоўскія князі распаўсюдзілі сваю ўладу на ўсход, культурны ўплыў славянскіх дзяржаў узмацнілася. Насельніцтва запазычала ўсходнеславянскія версіі хрысціянскіх імёнаў у XI—XII стст. Гэта запазычанне становіцца ўсё больш распаўсюджаным сярод язычніцкага насельніцтва ў Аўкштайціі, у значна меншай ступені ў Жамойці. Пра ўплыў праваслаўя на язычніцкую літоўскую культуру сведчыць тое, што прыкладна траціна сучасных літоўскіх прозвішчаў маюць стараславянскае паходжанне Z. Zinkevičius. Krikščionybės ištakos Lietuvoje. Акрамя таго, літоўскія словы «царква», «хрышчэнне», «Раство» і «пост» класіфікуюцца як «запазычаныя з Русі, а не Польшчы»S.C. Rowell. Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-central Europe, 1295—1345. Cambridge University Press, 1994. Page 149..

Хрышчэнне Міндоўга

З’яўленне дзяржавы Лівонскага ордэна ля літоўскіх граніц зрабіла актуальным пытанне рэлігіі. Першым вялікім князем літоўскім, які прыняў заходняе хрысціянства, стаў Міндоўг, хоць яго пляменнік і сапернік Таўцівіл зрабіў гэта раней, у 1250 годзе. У часы кіравання Міндоўга былі зроблены першыя пераклады каталіцкіх малітваў з нямецкай мовы.

У 1249 годзе Таўцівіл, саюзнік Данііла Галіцкага, напаў на Навагрудак, а ў 1250 годзе яшчэ адзін саюзнік Таўцівіла, Лівонскі ордэн, арганізаваў буйны паход супраць Літвы. Міндоўг апынуўся ў вельмі цяжкім становішчы паміж пагрозай з поўдня і поўначы, але здолеў выкарыстаць супярэчнасці паміж Лівонскім ордэнам і рыжскім архібіскупам. Ён пагадзіўся прыняць хрышчэнне і адмовіцца ад некаторых зямель на захадзе Літвы. У абмен на гэта яму была абяцана карона. 17 ліпеня 1251 года Папа Рымскі Інакенцій IV выдаў булу аб абвяшчэнні Літвы каралеўствам і яе пераходзе пад юрысдыкцыю Рымскага біскупа. Міндоўг і яго сям’я былі ахрышчаны па каталіцкім абрадзе ў 1251 годзе.

Міндоўг і яго жонка Марта былі каранаваны летам 1253 года. Стаўшы фармальна хрысціянскім каралеўствам, Літва яшчэ не стала па-сапраўднаму хрысціянскай. Не было прыкладзена ніякіх высілкаў для хрышчэння насельніцтва. Літоўцы і жамойты цвёрда стаялі за веру сваіх продкаў. Нават стаўшы каталіком, кароль Міндоўг не пераставаў прыносіць ахвяры язычніцкім багамS. C. Rowell Page 120. У 1261 годзе Міндоўг адрокся ад хрысціянства і выгнаў усіх хрысціян з Літвы. Вялікае Княства Літоўскае страціла свой статус каталіцкага каралеўства.

Ваганні паміж Усходам і Захадам Пераемнікі Міндоўга не выказалі вялікай цікавасці да яго пачынання. Былі дзесяцігоддзі ваганняў паміж каталіцтвам і праваслаўемDavies, Norman. Europe:A history. Oxford University Press. Page 430.. «Для Гедзіміна і Альгерда захаванне язычніцтва служыла карысным дыпламатычным інструментам, …дазваляючы ім выкарыстоўваць абяцанні пераўтварэння ў мэтах захавання сваёй улады і незалежнасці»Muldoon, James. Varieties of Religious Conversion in the Middle Ages. University Press of Florida, 1997. Page 140.. Вялікі князь Альгерд (1345—1377) падтрымліваў «дынамічную раўнавагу», балансуючы паміж Папам і Канстанцінопалем на працягу свайго кіраванняDavies, Page 430Muldon, Page 137. Каб пазбегнуць далейшых сутыкненняў з Тэўтонскім ордэнам, у 1349 годзе брат і суправіцель Альгерда Кейстут пачаў перамовы з Папам Кліментам VI. І гэтым разам літоўскаму князю і яго спадчыннікам была абяцана каралеўская карона ў абмен на зварот Літвы ў каталіцтва. Альгерд заставаўся ўбаку, і меў справы з «русінскім» насельніцтвам княства. Пасрэднік у перамовах, польскі кароль Казімір III, нечакана напаў на Валынь і Берасце ў кастрычніку 1349 года, што парушыла планы Кейстута. У час польска-літоўскай вайны за Валынь, венгерскі кароль Людовік I прапанаваў мірнае пагадненне з Кейстутам (15 жніўня 1351 года), паводле якога Кейстут абавязваецца прыняць хрысціянства і забяспечыць Венгрыі ваенную дапамогу ў абмен на каралеўскую карону. Кейстут прыняў прапанову, здзейсніўшы язычніцкі рытуалkilling a bull by throwing a knife at it. Насамрэч у Кейстута не было намераў выконваць дагавор, і ён збег у Буду Kęstutis: was he a proponent or opponent of the Christianization, accessed on 01-07-2007. У XIV стагоддзі Вялікае Княства Літоўскае было прызнана пераемнікам Кіеўскай Русі ў заходняй частцы яе ўладанняўDaniel Z. Stone. The Polish-Lithuanian State, 1386—1795. University of Washington Press, 2001. ISBN 0-295-98093-1. Page 3; Paul Robert Magocsi. A History of Ukraine. University of Toronto Press, 1996. Page 67.. Хоць літоўскія князі былі язычнікамі, насельніцтва збольшага было славянскім і праваслаўнымі. Каб узаконіць сваю ўладу ў гэтых абласцях, літоўскія князі часта ўступалі ў шлюбы з Рурыкавічамі. У выніку частка літоўскай знаці была ахрышчана ў праваслаўі. Першым з іх быў Войшалк, сын і спадчыннік Міндоўга, які прыняў пострыг у адным з валынскіх праваслаўных манастыроўFollowing the Tracks of a Myth , Edvardas Gudavičius, затым сам заснаваў Лаўрышаўскім манастыры паблізу НаваградкаS.C. Rowell. Page 149..

Хрысціянізацыя пры Ягайле і Вітаўце Канчатковую хрысціянізацыю Літвы распачаў Ягайла. Маці Ягайлы — цвярская княжна Ульяна, пераконвала яго ажаніцца з Соф’яй, дачкой вялікага князя маскоўскага Дзмітрыя Іванавіча. Для гэтага Ягайла мусіў прыняць праваслаўе і ахрысціць у праваслаўе ЛітвуA. Thomas Lane. Lithuania: Stepping Westward. Routledge, 2001. Page XXI.. Гэта наўрад ці спыніла б крыжовыя паходы Тэўтонскага ордэна, таму Ягайла аддаў перавагу польскай прапанове стаць каталіком і ажаніцца з каралевай Ядвігай. 14 жніўня 1385 года ў Крэўскім замку Ягайла пагадзіўся прыняць хрысціянства і падпісаў Крэўскую унію.

Ягайла быў ахрышчаны па каталіцкім абрадзе ў Саборы Святых Станіслава і Вацлава ў Кракаве 15 лютага 1386 года, і стаў каралём Польшчы. За каралеўскім хрышчэннем рушыла ўслед хрышчэнне двара і рыцараў Ягайла, таксама хрысціліся браты караля: Карыгайла, Віганд, Свідрыгайла і стрыечны брат Вітаўт. Ягайла паслаў Даброгаста, пазнаньскага біскупа, у якасці пасла да Папы Рымскага Урбана VI з хадайніцтвам аб стварэнні біскупства ў Вільні і прызначэнні Андрэя Ястрабца біскупам віленскім.

Ягайла вярнуўся ў Літву ў лютым 1387 года. Хрышчэнне язычніцкай арыстакратыі і астатніх спачатку праводзілася ў Вільні і яе ваколіцах. Баяры і сяляне ў Аўкштайціі хрысціліся вясной, а затым хрысцілася і астатняя частка літоўскай знаці. У этнічнай Літве былі створаны прыходы, і быў пабудаваны Віленскі кафедральны сабор на месцы разбуранага язычніцкага храма. Паводле спрэчных звестак з крыніцы Яна Длугаша, першыя прыхадскія храмы былі пабудаваны ў Вількаміры, Майшаголе, Лідзе, Немянчыне, Медніках, Крэве, Гайне і Абольцах, усе яны адносіліся да ўласных вотчынных уладанняў Ягайлы. Паводле Я. Курчэўскага тады ж былі збудаваны і касцёлы ў Ашмянах і Быстрыцы. Папа Рымскі Урбан VI 19 красавіка 1389 года прызнаў статус Літвы як каталіцкай дзяржавы і стварыў біскупства віленскае падначаленае польскаму прымасу — гнезненскаму арцыбіскупу.

Жамойць была апошняй вобласцю Літвы, звернутай у хрысціянства ў 1413 годзе, пасля паражэння Тэўтонскага ордэна ў Грунвальдскай бітве і Першага Таруньскага міру і вяртання Жамойці пад літоўскі кантроль. У лістападзе 1413 года сам Вітаўт хрысціў першыя групы жамойтаўDualistinis lietuvių tautybės susidarymas ir trialistinis Lietuvos krikšto pobūdis Dr. Aleksandras Vitkus. У 1416 годзе пачалося будаўніцтва васьмі прыхадскіх храмаў. Жамойцкай дыяцэзія была створана 23 кастрычніка 1417 года, першым яе біскупам стаў Мацей з Вільні. Каля 1464 года ў Варнях быў пабудаваны сабор.

Наступствы

Літоўская знаць звярнулася ў каталіцтва, але язычніцкія звычаі яшчэ доўга пераважалі і тайна практыкаваліся ў народзе. Язычніцкія жрацы і прыхільнікі старой веры не праследваліся. Тым не менш, у XVII стагоддзі, пасля Контррэфармацыі (1545—1648), каталіцкая вера ўзяла верх над язычніцтвам. Хрысціянізацыя і яе палітычныя наступствы пакінулі значны след, большасць насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага па-за межамі этнічнай Літвы было праваслаўным. Эліта паступова звярталася ў каталіцтва, і ўзрастала рэлігійная напружанасць. Некаторыя з праваслаўных Гедзімінавічаў пакінулі ВКЛ і з’ехалі ў Маскоўскую дзяржаву, дзе яны далі пачатак такім княжацкім родам як Галіцыны і Трубяцкія. Праваслаўнае насельніцтва сучаснай Украіны і Беларусі некаторы час спачувала вялікім князям маскоўскім, якія абвяшчалі сябе абаронцамі праваслаўя. У ходзе маскоўска-літоўскіх войнаў, пасля паражэнне у Ведрашскай бітве ВКЛ страціла пазіцыі дамінуючай сілы ва Усходняй Еўропе. Па выніках вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1500—1503 гадоў да Маскоўскай дзяржавы адышла траціна тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. З іншага боку, пераход да каталіцтва спрыяў інтэграцыі ў культуру Заходнюю Еўропы. Быў пракладзены шлях да палітычнага саюзу з Польшчай, які ў канчатковым выглядзе аформіўся Люблінскай уніяй 1569 года.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыя Літвы Катэгорыя:Хрысціянства ў Літве Катэгорыя:Язычніцтва ў Літве