Але́г Міха́йлавіч Табаню́хаў (нар., г. , Магілёўская вобласць) — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане.

Біяграфія У 1984 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці эканоміка і арганізацыя сельскай гаспадаркі; у 1996 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці дзяржаўнае кіраванне. 

Намеснік старшыні Горацкага раённага выканаўчага камітэта; намеснік старшыні, першы намеснік старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта; начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і рынку рыбапрадуктаў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; першы намеснік Старшыні Праўлення Белкаапсаюза; намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта; кіраўнік аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў г. Санкт-Пецярбургу.

З верасня 2013 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане. 12 верасня 2019 года быў вызвалены з пасады.

Сям’я Жанаты, мае дзвюх дачок.

Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Туркменістане Катэгорыя:Намеснікі старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Намеснікі старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь