«Аповесць мінулых гадоў» — серыя гісторыка-пазнавальных мультфільмаў пра ўзнікненні гербаў беларускіх гарадоў, выпушчана студыяй «Беларусьфільм». Аўтар ідэі і мастацкі кіраўнік Ігар Волчак. Мультфільмы зняты ў змяшанай тэхніцы, першая серыя выйшла ў 2006 годзе«Аповесць мінулых гадоў-1" (2006) .

Мультфільмы

Аповесць мінулых гадоў (2006) У першым фільме распавядаецца гісторыя ўзнікнення гербаў некалькіх абласных цэнтраў — Мінска, Брэста і Гродна.

Мультфільм доўжыцца 6 хвілін. Аўтар сцэнара — Дмітрый Якутавіч. Рэжысёры-пастаноўшчыкі: Ігар Волчак, Міхаіл Тумеля, Аляксандр Ленкін і Уладзімір Пяткевіч.

Аповесць мінулых гадоў 2 (2007) Працяг гісторыі пра ўзнікненне гербаў абласных цэнтраў Беларусі, гэтым разам Гомеля, Віцебска і Магілёва.

Працягласць — 7 хв. 22 сек. Аўтар сцэнара — М. Песелева. Рэжысёры-пастаноўшчыкі: Наталля Хаткевіч, Ірына Кадзюкова, Аляксандр Ленкін і Міхаіл ТумеляАповесць мінулых гадоў - 2 (2007) .

Аповесць мінулых гадоў 3 (2008) У новую мультыплікацыйную карціну ўвайшлі фільмы пра гербы Полацка, Шклова, Мазыра, Червеня, Пружан і Наваградка — па адным горадзе з кожнай вобласці.

Працягласць мультфільма складае 13 хвілін. Аўтары сцэнара: Міхаіл Тумеля і Яўген Надтачэй. Рэжысёры-пастаноўшчыкі — Аляксандр Ленкін, Міхаіл Тумеля, Наталля Касцючэнка, Наталля Хаткевіч, Яўген Надтачэй і Таццяна КубліцкаяАповесць мінулых гадоў - 3 (2008) .

Аповесць мінулых гадоў 4 (2010) У чацвёртай частцы распавядаецца пра гербы такіх гарадоў, як Браслаў, Карэлічы, Лагішын, Брагін, Горкі і Заслаўе. Працягласць серыі складае 13 хвілін.

Рэжысёры-пастаноўшчыкі: Аляксандр Ленкін, Міхаіл Тумеля, Ірына Кадзюкова, Наталля Хаткевіч, Яўген Надтачей і Наталля КасцючэнкаАповесць мінулых гадоў - 4 (2010) .

Аповесць мінулых гадоў 5 (2012) Аповед пра гербы Косава, Салігорска, Быхава, Турава, Слоніма і Копысі.

Працягласць мультфільма 13 хвілін. Аўтар сцэнара — Дмітрый Якутавіч. Рэжысёры-пастаноўшчыкі: Юлія Цітова, Таццяна Кубліцкая, Аляксандр Ленкін і Наталля КасцючэнкаАповесць мінулых гадоў – 5 (2012) .

Аповесць мінулых гадоў 6 (2014) У гэтай серыі аповед ідзе пра гербы Лельчыц, Бабруйска, Ліды, Слуцка, Гарадка і Пінска. Працягласць серыі складае 13 хвілінАповесць мінулых гадоў – 6 . Упершыню ў серыяле скарыстана пластылінавая анімацыя (сюжэт пра герб Бабруйска)"Беларусьфільм" зніме пластылінавы мультфільм пра Бабруйск | Культура.

Аўтары сцэнара: Вольга Пцічкіна, Сяргей Булыга, Аляксандр Ленкін, Міхаіл Тумеля, Яўген Надтачэй і Дмітрый Якутавіч. Рэжысёры-пастаноўшчыкі: Міхаіл Тумеля, Ірына Тарасава, Наталля Касцючэнка, Руслан Сінкевіч, Марыя Матусевіч, Ксенія Мар'янкава і Яўген НадтачэйПрэс-паказ анімацыйных фільмаў кінастудыі "Беларусьфільм" .

Прызы 2009 — Прыз за найлепшае выяўленчае рашэнне мастакам-пастаноўшчыкам (Аповесць мінулых гадоў 3), Адкрыты расійскі фэст анімацыйнага кіно (Суздаль). 2009 — Гран-пры «Крыштальны аловак» у намінацыі «Найлепшы мультыплікацыйны фільм» (Аповесць мінулых гадоў 3), Анимаевка (Магілёў). 2010 — Прыз за найлепшы анімацыйны фільм (Аповесць мінулых гадоў 2), VII Рэспубліканскі фэст беларускіх фільмаў (Брэст). 2010 — Прыз за найлепшы анімацыйны фільм (Аповесць мінулых гадоў 3), VII Рэспубліканскі фэст беларускіх фільмаў (Брэст).

Спасылкі «Шрэка» ў беларускай анімацыі не будзе ніколі — артыкул пра серыял на сайце naviny.by

Катэгорыя:Мультфільмы студыі «Беларусьфільм» Катэгорыя:Мультфільмы Беларусі Катэгорыя:Гербы гарадоў Беларусі