КлейнодГерб. , або кляйнот, таксама наверша — элемент герба, верхняя частка прылбіцы.
Кейнод ўяўляе сабой упрыгажэнне, якое размяшчаецца на прылбіцы, над каронай і нярэдка паўтарае гербавую выяву альбо яе элемент. У якасці клейнода могуць таксама ўжывацца птушыныя крылы, рогі, дэталі ўзбраення, жывёлы, страусавае альбо паўлінавае пер'е і іншыя рэчы. Клейнод з'яўляўся сродкам ідэнтыфікацыі асобы, бо нават тыя, хто знаходзіўся ў блізкім сваяцтве і мелі аднолькавыя гербавыя выявы, мелі розныя клейноды.
Тэрмін Для апісання геральдычных выяў на прылбіцы ў беларускай геральдыцы выкарыстоўваецца некалькі тэрмінаў: «нашлемнік», «наверша», «навершнік» і «грэбень». На думку геральдыста Аляксея Шаланды найбольш удалым і абгрунтаваным з'яўляецца тэрмін «кляйнот», які трапіў у беларускую мову з польскай («klejnot»), куды, у сваю чаргу, прыйшоў з нямецкай («kleinot»). Спачатку слова мела значэнне каштоўнасці, дарагой і багата аздобленай рэчы, на якіх (пярсцёнкаў, сыгнетах, пячатках, упрыгожаннях і г.д.) часта змяшчаліся гербы ўладальнікаў, што спрыяла пераносу сэнсу гэтага слова на іх.
Яшчэ ў першай палове XVIII ст. геральдыст князь Ю. А. Ябланоўскі не ўжываў тэрмін «кляйнот», а выкарыстоўваў словазлучэнне «знакі на гелме». Толькі ў XIX — пачатку XX ст. кляйнот (кляйнод) стаў атаясамляцца з нашлемнікам.
Спасылкі
Катэгорыя:Элементы герба