Талінскі трамвай () — трамвайная сістэма, адкрытая ў Таліне 24 жніўня 1888 года ў выглядзе конкі. З 1916 года дзейнічала лінія на паравой і бензаматорнай цязе, з 1925 года — у сучасным выглядзе, на электрычнай цязе. Адзіная ў Эстоніі.
Дзейнічаюць 5 маршрутаў, агульная працягласць ліній — 39 км.
Гісторыя
Конка 24 жніўня 1888 года ў Таліне была адкрыта конка, якая вяла ў той час у папулярны летні курорт.
Лініі былі прадаўжаліся ў 1888, 1889 і 1901 гг. У 1899 годзе былыя ўладальнікі прадалі кампанію бельгійскай акцыянернай кампаніі Tramways de Réval.
Агульная даўжыня ліній конкі ў 1902 годзе складала 7,24 км.
Трамвайная лінія была часова зачынена з-за Першай сусветнай вайны ў 1914 годзе і канчаткова 14 лістапада 1918 года. Пасля гэтага конка не аднаўлялася. Апошняе паседжанне ліквідацыйнай камісіі акцыянернага таварыства адбылося ў Бруселі 27 лістапада 1927 года.
Электрычны трамвай 28 кастрычніка 1925 года адкрыта першая лінія электрычнага трамвая. Вагонабудаўнічы завод «Dvigatel» у снежні таго ж года пабудавў 9 электратрамваяў, прыдатных для эксплуатацыі. На лініях пэўны час эксплуатаваліся бензінавыя трамваі.
У 1936 годзе было завершана будаўніцтва Талінскага трамвайнага дэпо.
Да 1940 года агульная працягласць трамвайных ліній Таліна дасягнула 13,4 км, у тым ліку аднапуцявая трамвайная лінія Коплі даўжынёй 5,1 км ад Талінскага тэхнічнага ўніверсітэта да гарадскога вакзала.
Агулам на трамвайных лініях працавали 54 вагоны, з іх 20 электраматорных, 9 бензінавых і 25 прычапных. Пасля Другой сусветнай вайны ў 1945 годзе трамвайная лінія ў цэнтры горада была дэнумеравана, і некалькі гадоў кальцавы трамвай курсіраваў у адным напрамку. У 1948 годзе трамвайныя пуці былі пракладзены ў напрамку вуліцы Лайкмаа, а ў 1954 годзе быщ адкрыты маршрут паміж Нарвскім і Тартускім мастамі, адкуль толькі ў 1970 годзе гэты напрамак быў перанесены на вуліцу Манеж. У 1949 годзе трамвайная лінія Кадрыёры была скарочана ад Тондзі да Пярнускай шашы і на месцы цяперашняга кінатэатра «Космас» быў пабудаваны трамвайны разварот.
Маршруты № 1 — злучае прамысловы мікрараён Коплі, размешчаны на аднайменным паўвостраве на поўначы горада, з жылым мікрараёнам Кадрыёрг. Маршрут: Коплі — Кадрыёрг. № 2 — злучае мікрараён Коплі з Аэрапортам. Маршрут: Коплі — Аэрапорт. № 3 — злучае мікрараён Тондзі з мікрараёнам Кадрыёрг. Маршрут: Тондзі — Кадрыёрг. № 4 — злучае мікрараён Тондзі з Аэрапортам. Маршрут: Тондзі — Аэрапорт. № 5 — злучае мікрараён Коплі з Кітсекюла, паўднёвай часткай раёна Кесклін. Маршрут: Коплі — Вана-Лыуна. № 6 — злучае мікрараён Коплі з Юлемістэ, паўднёвай часткай раёна Ласнамяэ. Маршрут: Коплі — Суур-Паала.
Развіццё У цяперашнім выглядзе трамвайная сетка сфармавалася ў 1950-х гадах. +Асноўныя паказальнікі работы талінскага трамвая ў 1980—2009 гг. Паказальнікі 1980 1985 1990 1991 1992 1993 1994 1995 1996 1997 1998 1999 2000 2001 2002 2003 2004 2005 2006 2007 2008 2009 Працягласць адзіночнага пуці, км 37,8 37,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0 39,0 Колькасць вагонаў у эксплуатацыі 129 135 132 132 132 132 131 129 131 134 130 129 125 121 116 113 104 89 95 95 88 85 Перавезена пасажыраў, млн. 78,3 99,6 105,9 100,3 103,3 75,3 16,0 35,2 35,6 36,9 30,6 29,3 34,9 29,2 30,8 31,1 27,8 25,1 26,2 26,4 25,3 25,2
Катэгорыя:Трамвайныя сістэмы Эстоніі Катэгорыя:Транспарт Таліна Катэгорыя:З’явіліся ў 1888 годзе Катэгорыя:1888 год у Таліне