Віці́м (, , ) — рака ў Расіі, ва Усходняй Сібіры, правы прыток ракі Лена.
Даўжыня 1837 км. Плошча вадазбору 225 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2200 м³/с, каля горада Бадайбо — 1520 м³/с. Утвараецца пры зліцці рэк Віцімкан і Чына, працякае па Віцімскім пласкагор’і, Станавым нагор’і і ўскраіне Патамскага нагор’я. Упадае ў Лену двума рукавамі, утвараючы дэльту.
Асноўныя прытокі: Куанда, Карэнга, Калакан, Калар, Бадайбо, Таксіма (правыя) і Цыпа (), Муя, Мамакан, Мама (левыя).
Рака суднаходная на 300 км ад вусця.
Крыніцы
Літаратура — С. 233.
Спасылкі Витим // Государственный водный рееcтр РФ
Катэгорыя:Рэкі Бураціі Катэгорыя:Рэкі Забайкальскага края Катэгорыя:Рэкі Іркуцкай вобласці Катэгорыя:Рэкі Якуціі Катэгорыя:Прытокі Лены