Лу́гамавічы, Лугамо́вічы (, ) — вёска ў складзе Лелюкінскага сельсавета Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 117 км ад Мінска.

У 1940—1954 гадах цэнтр Легамовіцкага сельсавета.

Назва Тут сама фіксавалася іўеўскае прозвішча Лугом, было віленскае Лугамоўскі.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-24XJ-M?i=246&cat=741481

https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-TQ6Q-S?i=142&cat=1422084

Гісторыя Першае згадванне пра вёску Лугамавічы можна знайсці ў працах Тэадора Нарбута. Каля 1250 года Кіян, прыняўшы хрост, заснаваў касцёл і кляштар дамініканцаў у Любчы (Навагрудскі раён) і перадаў ім Лугамавічы ў валоданне. Вёска належала да Дудскага староства, тут знаходзілася рэзідэнцыя старосты. У XVII стагоддзі вёскай валодалі Ян Караль Хадкевіч (1608), Тэадор Дэнгаф (1653), Марыян Валовіч, Казімір Гарбачэўскі (1665), Замойскія, Пацы, Буйніцкія. У 1789 годзе лугамавіцкі маёнтак набылі Іеранім і Барбара Зянковічы. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай імператрыца Кацярына II аддзяліла маёнтак Лугамавічы ад Дудскага староства і ў 1796 годзе аддала нейкаму Рахману. Той, маючы канфлікты з суседзямі, праз два гады прадаў маёнтак Корсаку, які ў 1800 годзе ў сваю чаргу перапрадаў яго Самуэлю Воўк-Ланеўскаму (1768—1851).

Насельніцтва 1999 год — 172 чалавекі 2001 год — 166 чалавек 2010 год — 111 чалавек

Вядомыя асобы Яўген Бартніцкі (Сяргей Сурыновіч) — беларускі паэт, каталіцкі святар.

Вёска ў культуры Лугамавічы ўзгадваюцца ў паэме Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш»:

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Лугамавічы на сайце «Radzima.net» Лугамавічы на сайце «Radzima.org»

Катэгорыя:Лелюкінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Іўеўскага раёна