Дзявяльтава або Дзявалтаў, таксама Дзя́лтува () — мястэчка ў Вількамірскім раёне Віленскага павета Літвы, на рацэ Армона. Адміністрацыйны цэнтр Дзявяльтаўская сяюніі.
Размечашна за 6 км на паўночны захад ад Вількаміра. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Гісторыя Упершыню Дзявяльтава (ст.-бел.: Девяльтово, Девяльтовскій дворъ) згадваецца ў 1385 годзе, цэнтр воласці. Уваходзіла ў склад Вількамірскага павета Віленскага ваяводства. У XV ст. — у валоданні Валімунтавічаў, пазней Кезгайлаў, у XVI ст. — Радзівілаў, у XVII ст. — Падбярэскіх, пазней Грушэўскіх. У 1476 годзе Кезгайлы фундавалі ў Дзявалтаве драўляны касцёл, перароблены да 1570 годзе Радзівіламі на кальвінскі збор. Пры ім існавала школа. Статус мястэчка атрымала ў XVI ст., у 1744 годзе — прывілей на таргі і кірмашы.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года мястэчка апынулася ў складзе Расійскай імперыі.
З 1918 года — у складзе Літвы.
Насельніцтва 1897 — 506 чал. 1923 — 442 чал. 1959 — 361 чал. 1970 — 352 чал. 1989 — 521 чал. 2001 — 550 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасці Кальвінскі збор (XVI ст.) Касцёл (1752)
Галерэя
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мястэчкі Літвы