Барэйкаўшчына, таксама Барэ́йкішкес ()— вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы, уваходзіць у склад Рукойненскай сянюніі. Месціцца на трасе Вільня — Мінск за 14 км ад Вільні.
Гісторыя Ранняя гісторыя
У пачатку XVI стагоддзя маёнтак належаў Казіміру Адамовічу. Пазней уласнасць Сапегаў.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Барэйкаўшчына апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце. У ХІХ стагоддзі гэта быў невялікі хутар, з 1830 года належаў графу Бенедыкту Тышкевічу. Вёска прынамсі да канца ХІХ стагоддзя адносілася да маёнтка Чорнае роду Тышкевічаў гербу Ляліва немежанскага ключа. У сярэдзіне ХІХ стагоддзя сядзіба была ў распараджэнні кухара Тышкевічаў.
З 23 красавіка 1853 года і да сваёй смерці ў 1862 годзе маёнтак арандаваў Уладзіслаў СыракомляElżbieta Kiślak: Syrokomla Władysław. W: Polski Słownik Biograficzny. T. 46. Warszawa – Kraków: Instytut Historii im. Tadeusza Manteuffla Polskiej Akademii Nauk, 2009, s. 300–308. ISBN 978-83-88909-76-4.. Па смерці Сыракомлі маёнтак арандавалі Наркевічы. У часы Сыракомлі маёнтак меў 2,5 валокі зямлі і лугоў і 2 прыгонных. У 1909 годзе – 5 валок.
За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі.
Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 18.. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй С. 20.. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка заняты польскімі войскамі.
У 1920 годзе Барэйкаўшчына апынулася ў Сярэдняй Літве, з 1922 года ў складзе Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь.
У другой палове верасня 1939 года Барэйкаўшчына занята Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР.
У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва
Славутасці Сядзіба Помнік Уладзіславу Сыракомлю
Вядомыя асобы
Уладзіслаў Сыракомля жыў тут з 1853 года. У вёсцы дзейнічае бібліятэка-музей Уладзіслава Сыракомлі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі