Пруская акадэмія навук (), таксама названая Берлінская акадэмія навук — акадэмія, заснаваная ў Берліне 11 ліпеня 1700 года.

Гісторыя Указ пра стварэнне акадэміі падпісаў прускі курфюрст Фрыдрых I, арганізацыя яе праходзіла пры актыўным удзеле Лейбніца, які таксама стаў яе першым прэзідэнтам. У момант заснавання акадэмія атрымала назву «Навуковае таварыства курфюрста Брандэнбургскага» (), прапанаваную Лейбніцам. Курфюрст адмовіўся фінансаваць дзейнасць акадэміі, але наўзамен падаў ёй манапольнае права на выданне календароў у Брандэнбургу.

У 1701 годзе Фрыдрых стаў каралём Прусіі, і акадэмія была адпаведна пераназвана ў Прускае каралеўскае навуковае таварыства (). Таварыства атрымала для навуковых даследаванняў абсерваторыю (1709), анатамічны тэатр (1717), батанічны сад (1718). У 1710 годзе быў прыняты яго статут, які дзейнічаў да 1830 года. Навуковая рэпутацыя таварыства доўгі час была нізкай, часткова з-за невялікага фінансавання.

У 1744 годзе, ужо ў часы кіравання Фрыдрыха II, назва была зменена на Каралеўская акадэмія навук (). Фінансаванне акадэміі значна палепшылася, яна была пашырана і забяспечана лабараторыяй (1753), для ўдзелу і кіраўніцтва акадэміяй былі запрошаны першакласныя навукоўцы. У XIX стагоддзі Пруская акадэмія ўжо была аўтарытэтнай навуковай установай.

У XX стагоддзі пры нацыстах акадэмія падверглася расавай чыстцы. Пасля вайны ў 1946 годзе яна аднавіла сваю дзейнасць, але атрымала новую назву - Германская акадэмія навук (,), а з 1972 года яна стала называцца Акадэміяй навук ГДР (). Пасля аб'яднання Германіі акадэмія стала называцца Берлінска-Брандэнбургскай акадэміяй навук (1992).

Вядомыя члены акадэміі Готфрыд Вільгельм Лейбніц — 1700 Якаб Герман — 1701 Дзмітрый Кантэмір — 1714 Джавані дэ Палені — 174? Леанард Эйлер — 1741 П'ер Луі дэ Маперцюі — 1742 Жан Лерон Даламбер — 1745 Шарль Луі дэ Мантэск’ё, замежны член — 1746 Вальтэр — каля 1750 Дэні Дзідро, замежны член — 1751 Іаган Генрых Ламберт — 1763 Готхальд Эфраім Лесінг, замежны член — 1769 Франц Карл Ахард — 1782 Імануіл Кант — 1786 Аляксандр фон Гумбальт — 1786 Фрыдрых Шлеермахер — 1810 Браты Грым, Якаб і Вільгельм — 1840 Карл Густаў Якаб Якобі — 1844 Эліяс Лёнрат — 1850 Густаў Адольф Кенгат — 1852 Карл Веерштрас — 1856 Герман Гельмгольц, член-карэспандэнт — 1857; замежны член — 1870; правадзейны член — 1871 Карл Людвіг Гротэфенд — нямецкі археолаг, усходазнавец, нумізмат, архіварыус і гісторык. Тэадор Момзен — 1857 Максіміліян Дункер — 1881Detlef Lotze. Bürger und Unfreie im vorhellenistischen Griechenland: ausgewählte Aufsätze. Фердынанд Георг Фробеніус — 1893 Макс Планк — 1894 Вольдэмар Фойгт — 1900 Карл Шварцшыльд — 1912 Альберт Эйнштэйн — 1914 Макс фон Лаўэ — 1919 Ота Ган — 1924

Прэміі Акадэмія ўручае прэміі, сярод якіх медаль Гельмгольца.

Спасылкі

History of the Academy of the Sciences

Катэгорыя:З’явіліся ў 1700 годзе Катэгорыя:Культура Прусіі Катэгорыя:Гісторыя Германіі Катэгорыя:Адукацыя ў Германіі Катэгорыя:1700 год у Еўропе Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Германіі