Ла́сла Мо́хай-Надзь (, імя пры нараджэнні — Ласла Вайс (); , Бачбаршад, Венгрыя — ) — венгерскі скульптар, дызайнер, фотамастак.
Біяграфія і творчасць Пасля таго, як бацька пакінуў сям'ю, выхоўваўся ў сям'і дзядзькі, юрыста па прафесіі. Атрымаў юрыдычную адукацыю. Першыя вершы апублікаваў у 1911. З 1915 ваяваў у аўстра-венгерскай арміі як артылерыйскі афіцэр, быў паранены на Рускім фронце ў 1917, пасля выздараўлення пакінуты ў рэзерве ў Будапешце. Пачаў наведваць мастацкую школу, пазнаёміўся з прадстаўнікамі будапешцкага авангарда (кубізм, экспрэсіянізм), удзельнічаў у некалькіх групавых выстаўках. Падтрымліваў Венгерскую савецкую рэспубліку, хоць ніякіх пасад пры ёй не займаў. У канцы 1919, пасля паражэння Венгерскай рэспублікі, бег у Сегед, адкуль пераехаў у Вену, затым у Берлін.
Працаваў пераважна ў Германіі (1920—1933) і ЗША (з 1937). У 1923—1928 прафесар «Баўгаўза». Сярод яго вучняў быў Іозеф Альберс.
thumb|Ласла Мохай-Надзь. Калаж Іштвана Хоркаі Супрацоўнічаў з берлінскімі эксперыментальнымі тэатрамі (у прыватнасці, палітычным тэатрам Э. Піскатара). У 1934 эміграваў з нацысцкай Германіі ў Амстэрдам, у 1935 — у Лондан, у 1937 — у ЗША. У гітлераўскай Германіі яго творы фігуравалі на вядомай прапагандысцкай выстаўцы Дэгенератыўнае мастацтва ў 1937 годзе. У 1937 заснаваў т.зв. Новы «Баўгаўз» у Чыкага, якім кіраваў з 1939 да канца жыцця.
Памёр ад лейкеміі. Пахаваны на могілках Грэйсленд.
Творчасць Зазнаў уплывы К. Малевіча і Л. Лісіцкага. У канцы 1910 — пачатку 1920-х гг. ствараў графічныя работы ў духу супрэматызму («На белым фоне», 1923, і інш.) і прасторавыя абстрактныя кампазіцыі («Пластыка ў нікелі», 1922, і інш.) У 1920-я гг. займаўся фотамастацтвам у галіне мантажу («Мілітарызм» і інш.) і партрэта («У. Маякоўскі» і інш.). Пазней даследаваў працэс формастварэння, выразныя магчымасці святла ў празрыстых і паўпразрыстых прасторавых канструкцыях, што знайшло практычнае выкарыстанне ў дызайне і светлавой рэкламе.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Фатографы паводле алфавіта Катэгорыя:Фатографы XX стагоддзя Катэгорыя:Фатографы Венгрыі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Авангардызм Катэгорыя:Мастакі-абстракцыяністы Катэгорыя:Мастакі геаметрычнай абстракцыі Катэгорыя:Канструктывісты Катэгорыя:Скульптары-абстракцыяністы Катэгорыя:Баўгаўз Катэгорыя:Выкладчыкі Баўхаўза Катэгорыя:Памерлі ад лейкеміі