Франц Антон Маўльберч (Маўльперч) (, таксама Maulpertsch, хрышчаны 7 чэрвеня 1724, Лангенарген на Бодэнскім возеры — 8 жніўня 1796, Вена) — аўстрыйскі мастак позняга барока, які адрозніваўся вельмі своеасаблівым стылем.
Біяграфія Бацька Маўльберча Антон Маўльберч таксама быў мастаком. З 1739 па 1741 гг. Франц Антон вучыўся ў венскай Акадэміі мастацтваў у Якаба ван Шупена. У 1750 г. Маўльберч заваяваў першы прыз у конкурсе сярод мастакоў Акадэміі. Яго натхнялі італьянскія майстры, а таксама Рэмбрант, з чыімі меднымі гравюрамі ён быў добра знаёмы. У 1757 г. ён быў рэкамендаваны на атрыманне звання прафесара Акадэміі, але яго кандыдатура была адхілена з прычыны яго «занадта смелага духу». Толькі ў 1770 г. Маўльберч будзе прызначаны прафесар Акадэміі.
Творчасць Зазнаў уплывы венецыянскага жывапісу і Рэмбранта. Працаваў у Аўстрыі, Венгрыі, Германіі, Румыніі, Славакіі, Чэхіі. Творы вызначаюцца экспрэсіўнасцю, падкрэсленым дынамізмам кампазіцыі, насычанасцю каларыту і святлоценявой мадэліроўкі; работы позняга перыяду маюць рысы класіцызму. Майстар манументальнага жывапісу: фрэскі ў (1752—1753) і універсітэце (1756—1759) у Вене, цэрквах у Інсбруку (1775—1776, Аўстрыя) і ў Шумегу (1757—58), ў Папе (1780—1781) і ў Сомбатхеі (1783, Венгрыя), капэле ў Браціславе (1781) і інш. Аўтар алтарных карцін «Св. Павел» (1759), «Узняцце крыжа» (1760), «Св. Тройца» (каля 1785—1786) і інш.; гравюр («Прычашчэнне апосталаў», 1765, і інш.).
Памяць Намаляваны на аўстрыйскай паштовай марцы 1974 года.
Бібліяграфія Eduard Hindelang (Hrsg.): Franz Anton Maulbertsch und sein schwäbischer Umkreis. Museum Langenargen, Langenargen / Thorbecke, Sigmaringen 1996, ISBN 3-7995-3165-3
Спасылкі
Маўльберч у Вялікай савецкай энцыклапедыі Европейское искусство: Живопись. Скульптура. Графика: Энциклопедия: В 3 т. — М.: Белый город, 2006.
Катэгорыя:Мастакі Германіі Катэгорыя:Мастакі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Мастакі барока Катэгорыя:Выпускнікі Венскай акадэміі мастацтваў