Іозеф Фраўнгофер (Фраўнхофер) (; , Штраўбінг — , Мюнхен) — нямецкі фізік.
Біяграфія Навучаўся і працаваў у люстраной і шкляной майстэрні ў Мюнхене. З 1806 года асістэнт матэматычнага і аптычнага інстытута (знаходзіўся ў Мюнхене, затым у Бенедыктбоерне), дзе вырабляліся лінзы і аптычная апаратура. З 1809 года адзін з яго кіраўнікоў, у 1818 годзе стаў яго дырэктарам. З 1823 года захавальнік фізічнага кабінета Мюнхенскага ўніверсітэта і сябра Баварскай АН, з 1824 года член Акадэміі Леапальдзіна. Удасканаліў тэхналогію вырабу вялікіх ахраматычных аб'ектываў, вынайшаў акулярны мікраметр і геліаметр. Вывучаючы паказчыкі пераламлення розных гатункаў шкла, у 1814 годзе адкрыў (незалежна ад англійскага фізіка У. Воластана) і апісаў лініі паглынання ў сонечным спектры (фраўнгоферавы лініі). У 1821 годзе ўпершыню ўжыў дыфракцыйную рашотку для вывучэння спектраў. Прапанаваў метад назірання дыфракцыі святла ў паралельных промнях.
Літаратура
Катэгорыя:Фізікі Германіі