Раман Гаеў (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца польскага клуба «Тэмпа» з Жэшатараў.

Клубная кар’ера З 2005 года выступаў у дублі мінскага «Дынама». У 2008 годзе правёў 9 матчаў у Вышэйшай лізе за асноўную каманду мінчан. Сезон 2010 правёў у арэндзе ў гомельскім ДБК, а пасля выступаў за сталічныя клубы Першай лігі, як то «Партызан», СКВІЧ і «Іслач». У красавіку 2015 года стаў іграком клуба «Крумкачы»Сергей Ковальчук, Роман Гаев и Горнак перешли в «Крумкачы, якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу.

У жніўні 2016 года перайшоў у мінскае «Тарпеда»Роман Гаев покинул "Крумкачы" и перешел в минское "Торпедо", дзе замацаваўся ў стартавым складзе. Толькі ў сезоне 2019 страціў месца ў аснове. У ліпені 2019 года пакінуў «Тарпеда» ў сувязі з фінансавымі цяжкасцямі.

У жніўні 2019 года стаў іграком «Андэрдога» з ЧысціГаев и Кротов перешли в "Андердог", Каминский и Голоцуков покинули команду. У сакавіку 2020 года вярнуўся ў склад «Крумкачоў»Роман Гаев перешел в НФК. Спачатку выхадзіў на замену, пасля стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. У ліпені 2020 года пакінуў камандуРоман Гаев покинул "НФК Крумкачы" і неўзабаве далучыўся да рагачоўскага «Дняпра»Рогачевский "Днепр" подписал девять новичков в преддверии второго круга чемпионата.

У першай палове 2021 года заставаўся іграком рагачоўскай каманды, якая змяніла назву на «Макслайн», а ў ліпені 2021 года перайшоў у польскі клуб «Старогард Гданьскі» з чацвёртага дывізіёнаГаев перешел в польский «Старогард» из четвертого дивизиона. Пазней далучыўся да «Глухалазаў», а ў сезоне 2022/23 стаў выступаць за «Тэмпа».

Міжнародная кар’ера У 2008—2009 гадах правёў тры матчы за малодшую моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2008

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2004 Д2 Дняпро-ДЮСШ-1 1 0 2005 дубль Дынама 2 0 2006 дубль Дынама 2 1 2007 дубль Дынама 8 0 2008 Д1 Дынама 9 0 2009 дубль Дынама 16 2 2010 Д2 ДБК-Гомель 15 0 2011 Д2 Партызан 19 0 2012 Д2 СКВІЧ 18 0 2013 Д2 Іслач 29 1 2014 Д2 Іслач 15 0 2015 Д2 Крумкачы 28 2 2016 (1) Д1 Крумкачы 8 0 2016 (2) Д2 Тарпеда 10 0 2017 Д2 Тарпеда 22 2 2018 Д1 Тарпеда 28 0 2019 (1) Д1 Тарпеда 3 0 2019 (2) Д3 Андэрдог 12 3 2020 (1) Д2 Крумкачы 9 0 2020 (2) Д3 Дняпро 10 3 2021 (1) Д3 Макслайн 7 0

Падзеі 2020 года

8 лістапада 2020 года Раман Гаеў быў затрыманы за ўдзел у «Маршы народаўладдзя».

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Рагачоў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК ДБК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК СКВІЧ Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Чысць Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі