А́ртур Ні́кіш (; 12 кастрычніка 1855, Лебеньісентміклаш, Венгрыя — 23 студзеня 1922, Лейпцыг) — венгерскі дырыжор, кампазітар, педагог.

Біяграфія Вучыўся ў 1866—1873 гадах у Венскай кансерваторыі. З 1874 года скрыпач венскага прыдворнага аркестра. З 1878 года другі дырыжор і хормайстар, у 1882—1889 гадах галоўны дырыжор опернага тэатра, у 1902—1907 гадах выкладчык кансерваторыі ў Лейпцыгу. У 1889—1893 гадах кіраваў Бостанскім сімфанічным аркестрам, з 1895 года аркестрам Гевандхаўза, адначасова Берлінскім і Гамбургскім філарманічнымі аркестрамі, у 1893—1895 гадах Оперным тэатрам у Будапешце і інш.

Творчасць Дырыжыраваў напамяць. Яго творчасць вызначалася моцным тэмпераментам, вялікай свабодай і адначасова строгасцю і дакладнасцю ў апрацоўцы дэталей. Адыграў, вялікую ролю ў прапагандзе творчасці П. Чайкоўскага ў Еўропе і Амерыцы. У рэпертуары таксама творы Л. Бетховена, А. Брукнера, Г. Малера, М. Рэгера, Р. Штрауса, Р. Шумана, Ф. Ліста, Р. Вагнера, І. Брамса. Аўтар кантаты, аркестровых твораў, струннага квартэта і інш.

Спасылкі

Катэгорыя:Дырыжоры Венгрыі Катэгорыя:Дырыжоры Германіі Катэгорыя:Постаці Венгерскага дзяржаўнага опернага тэатра Катэгорыя:Выпускнікі Венскага ўніверсітэта музыкі і выканальніцкага мастацтва