Леапольд I (; памёр , ) — першы маркграф Аўстрыі (976—994) з дынастыі Бабенбергаў.

Біяграфія Леапольд Бабенберг быў паплечнікам германскага імператара Атона II і ўдзельнікам войнаў з венграмі. Пасля прыгнечання мецяжу баварскага герцага Генрыха II Сварлівага супраць імператара, Атон II у 976 годзе аддзяліў ад Баварыі яе паўднёва-ўсходнія тэрыторыі. На прыгранічнай з Венгрыяй часткі адабраных у Баварыі зямель была ўтворана Усходняя марка са сталіцай, верагодна, у горадзе Мельк, што на захадзе сучаснай Ніжняй Аўстрыі. Леапольд I Бабенберг стаў першым яе графам.

Галоўнымі задачамі Леапольда I былі ахова граніц імперыі ад набегаў венграў і пашырэнне тэрыторыі маркі ва ўсходнім кірунку.

Ва ўмовах паслаблення цэнтральнай улады ў Германіі, выкліканага паўстаннямі буйных баронаў, шматлікімі войнамі і барацьбой з Рымскімі Папамі, Усходняя марка, якая знаходзілася на перыферыі імперыі, хутка дасягнула фактычнай незалежнасці, што прывяло пазней да фарміравання незалежнай Аўстрыі, і Леапольд I стаў, такім чынам, заснавальнікам першай яе дынастыі — Бабенбергаў.

У 1976 годзе Аўстрыя адзначала тысячагоддзе сваёй гісторыі, якое звычайна адлічваецца ад пачатку кіравання Леапольда I ва Усходняй марцы.

Шлюб і дзеці Жонка: Рыхвара, меркавана дачка Эрнста IV (з роду Эрнстэ), графа Зуалафельдгау Генрых I (пам. 1018), маркграф Аўстрыі (з 994) Эрнст I (пам. 1015), герцаг Швабіі (з 1012) Адальберт (пам. 1055), маркграф Аўстрыі (з 1018) Попа (пам. 1047), архібіскуп Трыра (з 1016) Луітпольд (пам. 1059), архібіскуп Майнца (з 1051) Кунігунда Крысціна, манашка ў Трыры Гема, замужам за Ратпата, графам Дысена Юдыта

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя Катэгорыя:Кіраўнікі Аўстрыі Катэгорыя:Бабенбергі