Чырвонагвардзейскае, Міхайлава — вадасховішча ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца на паўднёвы захад ад вёскі Міхайлава, каля аўтамабільнай дарогі .
Вадасховішча створана ў 1988 годзе. Наліўное. Напаўняецца вадой з ракі Цітаўка. Плошча паверхні вадасховішча 0,8 км². Даўжыня 1,7 км, найбольшая шырыня 0,8 м. Найбольшая глыбіня 6 м. Аб'ём вады ў вадасховішчы 3,4 млн м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 4,4 м.
Літаратура
Катэгорыя:Вадасховішчы Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Вадасховішчы Мінскай вобласці Катэгорыя:Міхайлава (Пухавіцкі раён)