Фелікс Фёдаравіч Гумен (, в. Кальцова, Амурская вобласць, РСФСР — , ) — беларускі мастак-акварэліст, адзін з пачынальнікаў Віцебскай школы акварэлі.
Біяграфія Нарадзіўся 28 сакавіка 1941 года ў вёсцы Кальцова Амурскай вобласці.
Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут у 1962 годзе. У 1965—1974 гадах выкладаў у ім.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1967 года.
Творчасць Аўтар эмацыянальна выразных, пераважна пленэрных, пейзажаў: «Сафійскі сабор у Полацку» (1967), «Наваполацк. Сонца над горадам» (1968), «Віцебскі дварок» (1975), «Ушацкія азёры» (1994), «Лагойшчына» (1995) і іншыя.
Нацюрморты вылучаюцца дакладнай перадачай фактуры рэчаў, формы: «Кветкі шыпшыны» (1967), «Камбала» (1970), «Клопаты гаспадыні» (1972), «Атрыбуты мастацтва» (1974), «Дзьмухаўцы» (1982), «Нацюрморт» (1990), «Званочкі з яра» (1995) і іншыя. Для творчасці характэрны шырокая манера пісьма, сакавіты колер, кантрасты святла і ценю.
Літаратура
Вонкавыя спасылкі Асабісты сайт Фэлікса Гумена Гумен Феликс Фёдорович Ассоциация «Город Витебск и Компания» Гумен, Феликс Фёдорович Витебская энциклопедия
Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Віцебская школа акварэлі Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава