Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у г.п. Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя Знаходзіцца ў цэнтры пасёлка. Пабудавана ў 1928 годзе з дрэва на месцы драўлянага храма, вядомага з 1773 года. Абкладзена цэглай у канцы 20 ст.
Архітэктура Твор народнага дойлідства з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм складаецца са зрубаў малітоўнай залы, бабінца з двух’яруснай чатырохграннай званіцай над ім і прамавугольнай у плане апсіды з прытворамі рызніц па баках. Асноўны зруб накрыты двухсхільным дахам, завершаным макаўкай. Званіца завершана цыбулепадобным купалам, апсіда — васьмігранным барабанам з галоўкай. Фасады гарызантальна ашаляваны, рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі з вертыкальнымі бусамі-сцяжкамі ў прасценках. Уваход вылучаны слуповым арачным ганкам пад двухсхільным пакрыццём.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Дзятлаўскага раёна Катэгорыя:Казлоўшчына Катэгорыя:З’явіліся ў 1928 годзе Катэгорыя:1928 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Навагрудскай епархіі