Кастусь Юхневіч, поўнае імя Канстанцін Аляксандравіч Юхневіч (, в. Пушкарышкі Новааляксандраўскага пав. Ковенскай губ. (цяпер Браслаўскі раён, Віцебская вобласць) — , Браслаў) — беларускі палітычны дзеяч, публіцыст.
Біяграфія Скончыў гарадскую школу ў Дзвінску (цяпер Даўгаўпілс, Латвія), вучыўся ў сельскагаспадарчай школе ў Шаўлях (цяпер Літва).
Падчас 1-й сусветнай вайны мабілізаваны ў Рускую імператарскую армію. Станам на май 1917 года яфрэйтар 4-га Польскага стралковага палка Польскага корпуса, ваяваў на Аўстрыйскі фронце, 4 чэрвеня 1917 года з флегмонай левай ступні выбыў з палка, 25 чэрвеня 1917 года дастаўлены ў лазарэт № 5 у Таганрогу. У 1917 годзе вярнуўся дадому на Браслаўшчыну. Займаўся беларускай асветнай працай сярод насельніцтва, арганізацыяй кааперацыі.
У 1920-я гады ўваходзіў у кіраўніцтва Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, які дзейнічаў у Заходняй Беларусі. З 1926 года ў кіраўніцтве партыі «Беларускі сялянскі саюз». Супрацоўнічаў з газетай «Сялянская ніва», выступаў на яе старонках як публіцыст.
У 1928 годзе за беларускую патрыятычную дзейнасць арыштаваны польскімі ўладамі, два месяцы правёў у Лукішскай турме ў Вільні. Вызвалены пасля абрання паслом у Сейм Польскай Рэспублікі і атрымаў дэпутацкую недатыкальнасць.
Палітычную дзейнасць не спыняў да канца 1930-х гадоў. Публікаваўся на старонках часопісу «Новы шлях».
Рэпрэсаваны савецкімі ўладамі. Пасля вяртання з лагераў жыў у Браславе. Загінуў у аўтамабільнай катастрофе.
Крыніцы
Літаратура Новы шлях. № 2, 1937.
Спасылкі
Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты паводле алфавіта Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Члены Беларускага пасольскага клуба Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах Катэгорыя:Зняволеныя Лукішскай турмы Катэгорыя:Члены Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры Катэгорыя:Члены Беларускага сялянскага саюза Катэгорыя:Члены Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі