Альгі́мантас Масю́ліс (, ) — савецкі і літоўскі акцёр тэатра і кіно, народны артыст Літоўскай ССР (1981), Камандор ордэна Вялікага князя Гедыміна«Главный фашист Союза» мечтал сыграть Дон Кихота
Біяграфія Альгімантас Масюліс нарадзіўся 10 ліпеня 1931 года ў вёсцы Сурдзягіс на тэрыторыі Анікшчэйскага раёна Літвы. У 1948 годзе скончыў студыю пры Панявежыскім драматычным тэатры.
У 1948—1978 гадах акцёр Панявежыскага драматычнага тэатра, з 1978 года — Каўнаскага акадэмічнага драматычнага тэатра. Сканаў 19 жніўня 2008 года. Пахаваны на Пятрашунскіх могілках у Каўнасе.
Творчасць Сярод лепшых роляў: Паднеўскіс, Дамінікас («Унія», «Бурштынавая віла» Ю. Грушаса), Гелавініс («Шарунас» В. Крэве), Макдуф («Макбет» У. Шэкспіра), Курт, Густаў («Танец смерці», «Крэдыторы» А. Стрындберга), Гелікон («Капнула» А. Камю) і інш. З 1957 здымаецца ў кіно: «» (1965), «» (1968), «Час яе сыноў» (1976), «» (1978), «Лета заканчваецца восенню» (1982), «» (1984) і інш. Яго мастацтва вызначаецца тэатральнасцю, псіхалагізмам, унутранай экспрэсіяй. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Заслужаныя артысты Літоўскай ССР Катэгорыя:Народныя артысты Літоўскай ССР Катэгорыя:Постаці Каўнаскага дзяржаўнага акадэмічнага драматычнага тэатра Катэгорыя:Памерлі ад раку тоўстай кішкі Катэгорыя:Пахаваныя на Пятрашунскіх могілках Катэгорыя:Постаці Панявежыскага драматычнага тэатра Юозаса Мільцініса