Кірыл Васільевіч Габурыч (; нар. 23 лістапада 1976 года, Лаганешты, Малдаўская ССР, СССР) — малдоўскі дзяржаўны дзеяч, эканаміст, прадпрымальнік. 18 лютага 2015 года парламентам Малдовы зацверджаны ў пасады прэм’ер-міністра краіныПремьером Молдавии стал специалист по сотовой связи. Азербайджана.. Падаў у адстаўку з паста прэм’ер-міністра Малдовы 12 чэрвеня 2015 года.

Біяграфія Кірыл Габурыч нарадзіўся 23 лістапада 1976 года ў сяле Лаганешты Катоўскага раёна Малдаўскай ССР.

У 2001—2003 гадах з’яўляўся прадстаўніком аддзела рэгіянальных продажаў аператара сотавай сувязі Moldcell, дзе адказваў за развіццё аператара на поўначы краіны. Потым да 2004 года працаваў начальнікам аддзела рэгіянальных продажаў Moldcell. З мая 2004 года да кастрычніка 2008 года быў дырэктарам дэпартамента продажаў Moldcell. 1 лістапада 2008 года прыступіў да выканання абавязкаў генеральнага дырэктара Moldcell.

У 2012 годзе Габурыч перабраўся ў Азербайджан, дзе ўзначаліў Azercell Telekom. У снежні 2014 года самахоць пакінуў пост прэзідэнта кампаніі.

14 лютага 2015 году дэкрэтам прэзідэнта Малдовы Нікалае Цімофці прызначаны кандыдатам на пост прэм’ер-міністра краіны. 18 лютага за ўрад Габурыча прагаласавалі 60 (са 101) дэпутатаў парламента.

Пасля таго, як Генпракуратура Малдовы пачала расследаванне падробкі дыплома пра адукацыю Габурыча, падаў у адстаўку з паста прэм’ер-міністра Малдовы 12 чэрвеня 2015 годаПремьер-министр Молдавии объявил об отставке | РИА Новости. Неўзабаве пасля адстаўкі справа была закрыта ў звязку з заканчэннем тэрміну даўнасці: дыплом быў выдадзены ў 1995 годзе, а тэрмін даўнасці па такіх справах складае два гадыПрокуратура закрыла дело о фальсификации диплома Кирилла Габурича  — Interlic — 2 июля 2015..