Усевалад Мікалаевіч Сцебурака (нар. , Жлобін) — беларускі пісьменнік, шоумен.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і дактароў Мікалая і Інэсы Сцебуракаў у 1981 годзе. Малодшы брат — Анатоль Сцебурака — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
У 1980-я гады сям’я Сцебуракаў жыла ў Амговічах Слуцкага раёна Мінскай вобласці і ў Жлобіне Гомельскай вобласці. У 1990 годзе сям’я пераехала ў Вілейку, дзе Усевалад атрымаў сярэднюю адукацыю ў гарадской гімназіі. Скончыў гістарычны факультэт БДПУ імя М. Танка ў 2003 годзе, аспірантуру па спецыяльнасці «Гісторыя Беларусі» БДТУ ў 2006 годзе. Жыве ў Мінску.
Працаваў на пасадзе навуковага супрацоўніка ў Дзяржаўным музеі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь. У 2003—2010 гадах выкладаў гістарычныя дысцыпліны ў БДТУ і БДПУ. З 2012 года працаваў у ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» (ГА СБП). У 2012—2017 гадах на пасадзе памочніка старшыні, у 2017—2021 — намеснік старшыні ГА СБПСтруктура ГА «СБП» . Як шоумен вёў шматлікія культурныя мерапрыемствы і святы беларускай грамадыТаццяна Гусева. 5 парадаў вясельнага маршалка // Салідарнасць.
Творчасць Пачаў друкавацца ў 1999 годзе на старонках «Нашай Нівы». Паэзія і проза з’яўлялася ў газетах і альманахах: «Рэгіянальнай газеце», «Родзічах», «ЛіМ», «Літаратурная Беларусь», часопісах «Куфэрак Віленшчыны», «Дзеяслоў», ARCHE, у перакладзе на польскую мову ў часопісе «Pobocza», проза перакладалася на ўкраінскую мовуЯк риба об лід. Антологія учасного білоруського оповідання. — Київ, 2015..
Удзельнік шматлікіх літаратурных фестываляў: «Бязмежжа» (Польшча), паэтычнага фестывалю памяці імя Міхася Стральцова, памяці Анатоля Сыса, памяці Ніны Мацяш «Бабіна лета» (Беларусь) і інш. Браў удзел у папулярных паэтычных праектах: «Начная чытанка», «Галасы паэтаў», «Чорна-белыя вершы».
Першая кніга вершаў і малой прозы «Крушня»Крушня на kamunikat.org выйшла ў бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў», другая — «Бег па самаадчуванні»Абранец лёсу, або «Бег па самаадчуванні» Усевалада Сцебуракі ў выдавецкай серыі «Кнігарня пісьменніка». Трэцяя кніга вершаў «Сны дарог» (Мінск, 2017 г.).
У 2022 г. выйшла кніга сямейнай гісторыі «Сцебуракаў лёс» (у суаўтарстве з А. Сцебуракам). Твор спалучыў жанры нон-фікшн, гісторыі паўсядзённасці, эсэ і гістарычнага даследавання з грунтоўным дадаткам на аснове архіўных крыніц. У 2024 г. кніга «Сцебуракаў лёс» выйшла ў аўдыёфармаце ў праекце «Кнігі бяз літар».
У 2024 г. У. Сцебурака стаў лаўрэатам Прэміі імя Міхася Стральцова з фармулёўкай: «За развіццё і захаванне нацыянальных літаратурных традыцый, за адметны стылістычна-інтанацыйны лад лірыкі, за мастацкую вымалёўку канцэпту гістарычнай памяці». Згодна статуту прэміі ўзнагародай стала выданне кнігі выбранага - "Беларускія зоркі", куды ўвайшлі лепшыя вершы, пераклады, эсэ, і фрагменты празаічных тэкстаў розных гадоў.
Перакладае з англійскай, рускай і ўкраінскай моў. Некаторыя паэтычныя пераклады ўвайшлі ў зборнікі «Бег па самаадчуванні» (2013), «Сны дарог» (2017), «Беларускія зоркі» (2024). Пераклаў з англійскай асобныя творы Рэд’ярда Кіплінга, Роберта Льюіса Стывенсана, Гі́лберта Кіта Чэ́стэртана, творы англійскай народнай паэзіі (у тым ліку «Дом, у якім гаспадарыць Джэк» і «Баладу пра верасовы мёд»), з рускай — А. Вазнясенскага, М. Булгакава, Я. Еўтушэнку, Р. Раждзественскага і іншых.
Шэраг вершаў паэта сталі песнямі беларускіх музыкаў — мінскага гурта «S°unduk» (Сундук), магілёўскага гурта «Zatoczka».
Песні на словы У. Сцебуракі ёсць у рэпертуары барда Змітра Бартосіка: «Лістапад», «Рэха 1863-га года», «Дзяды».
Бібліяграфія «Крушня» (2007) «Бег па самаадчуванні» (2013) «Сны дарог» (2017) «Сцебуракаў лёс» (2022) «Беларускія зоркі» (2024)
Узнагароды Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» у намінацыі «Лепшы дэбют» (2004). Прызёр Астравецкага паэтычнага слэму (2012). Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» у намінацыі «Паэзія» (2023). Лаўрэат прэміі імя Міхася Стральцова (2024).
Зноскі
Літаратура Arnold McMillin Spring Shoots: Young Belarusian Poets in the Early Twenty-First Century. — Cambridge, 2015.
Спасылкі Усевалад Сцебурака. Самая вялікая праблема дарослых, што яны мусяць жыць хутка // Generation.by
Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Шоумены