Прыморская Харватыя (, або Далмацынская Харватыя (), Княства Харватыя () ці Княства харватаў ()) — сярэднявечнае харвацкае княства, якое было створана ў былой рымскай правінцыі Далмацыі. На працягу свайго існавання княства мела цэнтры ў Клісе, Соліне, Кніне, Біяці і Ніне, уключала ў сябе прымор’е альбо прыбярэжную частку сучаснай Харватыі і большую частку горнага хінтэрланда. Княства знаходзілася ў цэнтры супрацьстаяння паміж Каралінгскай імперыяй і Візантыйскай імперыяй за панаванне ў гэтай вобласці. У пачатку 9 стагоддзя з’явілася суперніцтва з Венецыяй, а таксама вяліся баі з Балгарскай імперыяй.

Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Харватыі