Прыгожае пісьменства на македонскай мове зарадзілася ў 19 ст. і звязана з дзейнасцю асветнікаў Канстанціна і Дзімітра Міладзінавых, , і інш.
Новая македонская літаратура У станаўленні новай македонскай пісьменнасці і літаратуры вялікая роля належыць Крстэ Місіркаву, які даў першы ўзор кадыфікацыі македонскай літаратурнай мовы.
У рэчышчы рэвалюцыйнай і народна-патрыятычнай традыцый развівалася паэзія (, ), рэалістычныя тэндэнцыі выявіліся ў драматургіі (). Першы паэтычны зборнік на македонскай мове — «Белыя досвіткі» быў выдадзены ў 1939 годзе.
Сучасная македонская літаратура Пасля Другой сусветнай вайны заснаваны (1946), Таварыства македонскай мовы і літаратуры (1954), пачалі выходзіць літаратурныя перыядычныя выданні. Найбольшага росквіту дасягнула паэзія (, Блажа Конескі, , ) і навелістыка (, , ). Асновы новай драматургіі і заклалі і . У 1950—1960-я гг. вядучым літаратурным жанрам стаў раман («Вёска за сямю ясенямі» і «І боль, і гнеў» Янеўскага, «Тое, што было небам» і «Ткацкі станок» Малескага, «Пабрацімы» і «Глухія досвіткі» , «Зоркі падаюць самі» ), зарадзілася аповесць (). Асноўныя тэмы твораў — нацыянальна-вызваленчая барацьба, чалавек і рэвалюцыя, антыфашскае супраціўленне, сацыялістычныя пераўтварэнні. У гэтыя гады ў літаратуры адзначыўся т.зв. працэс дэдагматызацыі, адмаўлення ад лініі развіцця, вызначанай савецкімі ўзорамі, сацыялістычным рэалізмам; дэклараваліся ідэйна-эстэтычны плюралізм, разнастайнасць творчай метадалогіі.
У 1970-я гг. ўзмацніліся рэалістычныя тэндэнцыі. Найбольш прыкметныя творчыя здабыткі належалі паэтам Ганэ Тадароўскаму, , , Матэі Матэўскаму, празаікам , , , , драматургам , .
Для сучаснай літаратуры Македоніі характэрна суіснаванне разнастайных ідэйна-эстэтычнага і мастацкага кірункаў.
Беларускія пераклады На беларускай мове выдадзены македонскія казкі ў зборніку «Ці страшны страх?» (1970), «Югаславянскія казкі» (1999) і апавяданні ў зборніку «Югаслаўскія апавяданні» (1975). На беларускую мову паасобныя творы македонскіх пісьменнікаў перакладалі Ніл Гілевіч, П. Кавалёў, М. Паслядовіч, А. Разанаў, М. Ракітны, І. Чарота.
Літаратура Македонія.
Спасылкі
Катэгорыя:Літаратура паводле моў