Каракача́ны (, каракацаны, саракацаны, влахі) этнічная група ў горных абласцях Грэцыі (Фесалія, Македонія, Эпір, Пелапанес) (каля 10 тысяч), паўднёва-заходняй Балгарыі (4 тысячы, 2001) і Паўночнай Македоніі. Размаўляюць на дыялекце новагрэчаскай мовы. Веруючыя — праваслаўныя.
Да сярэдзіны XX стагоддзя займаліся, галоўным чынам, адгонным жывёлаводствам і гандлем мясам і малаком. Летнія месяцы каракачаны жылі ў балгарскіх Радопах, а зімой вярталіся ў Грэцыю. Міграцыі на поўнач пачыналіся ў вясенні Юр'еў дзень, а зваротная міграцыя — на Дзмітрыяў дзень. Да сённяшняга дня перайшлі да аседлага лада жыцця, займаюцца земляробствам, зліваюцца з мясцовым насельніцтвам, у Балгарыі пераход да аселасці стаў шмат у чым вынікам ціска мясцовага ўрада, які канфіскоўваў каракачанскі скотZenja Pimpieva. Karakcanite v Bulgaria/ Ot nomadstvo kam usednalost / Karakčani Bugarske/ Od nomadskog do sjedilačkog života/ Sofia. 1995. У Асманскай імперыі каракачаны карысталіся адноснай незалежнасцю. Але, у выніку частых канфліктаў з туркамі, яны, па сведчанню балгарскага гайдука Хрыста Македонскага, марылі аб звяржэнні прыгнётуΧαατξημιχάλη, Αγγελική. Οι Σαρακκατσσάνοι. Αθήνα. ελλ. 82, 1957. ISBN 978-6-608-76974-8..
Згодна з адной гіпотэзай каракачаны — гэта фракійцы, якія перайшлі на грэчаскую мову, згодна з другой — грэказаваныя румыны, па трэцяй — грэказаваныя цюркі. Ёсць і іншыя версіі.
Гл. таксама Валахады Караманліды Юрукі — цюркскія (турэцкія) качавыя плямёны Арамуны Мегляніты
Галерэя
Катэгорыя:Грэкі Катэгорыя:Народы Грэцыі Катэгорыя:Народы Балгарыі Катэгорыя:Народы Паўночнай Македоніі