Няманя Мілаванавіч (; нар. , , Сербія) — сербскі футбаліст, паўабаронца клуба «Мешава».

Клубная кар’ера Няманя з’яўляецца выхаванцам клуба «Напрэдак» з роднага горада Крушавац. У складзе «Напрэдака» дэбютаваў у сербскай Суперлізе 13 сакавіка 2010 года, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Црвены Звезды» (1:2). Па выніках сезона 2009/10 «Напрэдак» выбыў у Першую лігу, і Няманя некаторы час заставаўся ў клубе, але ў пачатку 2011 года далучыўся да іншага клуба Першай лігі, «Тэлеоптыка», дзе гуляў на працягу трох з паловай сезонаў.

Улетку 2014 года, пасля таго як «Тэлеоптык» выбыў з Першай лігі, пераехаў у чэмпіянат Мальты, стаўшы іграком клуба мясцовай Прэм'ер-лігі «Моста». У студзені 2015 года прайшоў у клуб Першага Дывізіёна «Гзіра Юнайтэд». У ліпені 2015 года вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба «Младаст» Лучані, аднак ужо праз паўгода пакінуў яго, згуляўшы 6 матчаў у Суперлізе.

У сакавіку 2016 года згуляў адзін матч за клуб «Борча» ў Першай лізе Сербіі. 1 красавіка 2016 года, у апошні дзень трансфернага акна ў Беларусі, падпісаў кантракт з мясцовым клубам «Гарадзея»"Городея" объявила о подписании сербского полузащитника Миловановича. У «Гарадзеі» замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы, але ў канцы сезона страціў месца ў складзе. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў беларускі клубФутбол. Неманья Милованович и Дмитрий Ковб, вероятнее всего, покинут "Городею".

У лютым 2017 года стаў іграком клуба сербскай Першай лігі «Мачва». Па выніках сезона 2016/17 «Мачва» выйшла ў Суперлігу, аднак Няманя застаўся ў другім дывізіёне, перайшоўшы ў жніўні 2017 года ў «Дынама» з Вране. У ліпені 2018 года далучыўся да «Явара» з Іваніцы.

У ліпені 2019 года папоўніў склад «Бачкі» з Бачка-Паланкі. У студзені 2020 года перайшоў у «Калубару», а ў ліпені 2020 года стаў іграком «Напрэдака». У студзені 2023 года далучыўся да «Мешава».

Дасягненні Пераможца Першай лігі Сербіі: 2016/17

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі ФК Напрэдак Катэгорыя:Ігракі ФК Тэлеоптык Катэгорыя:Ігракі ФК Моста Катэгорыя:Ігракі ФК Гзіра Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Младаст Лучані Катэгорыя:Ігракі ФК Борча Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Мачва Шабац Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Вране Катэгорыя:Ігракі ФК Явар Іваніца Катэгорыя:Ігракі ФК Бачка Бачка-Паланка Катэгорыя:Ігракі ФК Калубара Катэгорыя:Ігракі ФК Мешава