Лівійская аперацыя, кодавая назва — Аперацыя «Компас» (, ) (9 снежня 1940 — 9 лютага 1941) — стратэгічная ваенная аперацыя узброеных сіл Вялікабрытаніі і саюзнікаў супраць італьянскіх войскаў з мэтай адваявання Егіпта і разгрому 10-й італьянскай арміі ў ходзе Паўночнаафрыканскай кампаніі Другой сусветнай вайны.
Вынікі аперацыі Нягледзячы на тое, што брытанскія войскі значна саступалі ў колькасці італьянскім, яны змаглі ўдала правесці аперацыю, цалкам разграміць 10-ю армію і ўзяць вялікую колькасць палонных. Італьянцы былі выбітыя з Егіпта і страцілі значную частку Кірэнаікі.
Рашэнне спыніць наступленне было прынята ў сувязі з тым, што новы Прэм’ер-міністр Грэцыі пагадзіўся на высадку англійскіх войскаў. Як і прадбачыў папярэдні грэчаскі ўрад, за гэтым адбылося нямецкае ўварванне ў Грэцыю.
Літаратура Лубченков Ю. Н. 100 великих сражений Второй мировой. М.: Вече, 2008
Спасылкі Схема Лівійскай аперацыі
Катэгорыя:Бітвы і аперацыі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Бітвы Італіі Катэгорыя:Бітвы Вялікабрытаніі