Хо́мутаў (; Коматау, ) — горад у Чэхіі, у раёне Хомутаў Усцецкага края. Чыгуначны вузел.

Гісторыя Першапачаткова — чэшскі гандлёвы гарадок. З 1252 года ўладанне Тэўтонскага ордэна, у гэты перыяд Хомутаў быў цалкам анямечаны. У 1396 годзе Хомутаў атрымаў правы горада, а ў 1416 годзе быў прададзены Вацлаву IV, імператару Свяшчэннай Рымскай імперыі. 16 сакавіка 1421 года горад быў разбураны табарытамі, у 1588 годзе тут пасяліліся езуіты. У 1605 стаў вольным каралеўскім горадам. Падчас Трыццацігадовай вайны двойчы, у 1645 і ў 1647, быў заняты шведамі.

Эканоміка Дзейнічае буйны металургічны завод, развіта станкабудаванне, хімічная і харчовая прамысловасць. Вытворчасць гадзіннікаў, керамічнага посуду. Здабыча вугалю (горад размешчаны ў межах Паўночна-Чэшскага буравугальнага басейна).

Славутасці Гатычныя цэрквы Св. Ігната і Св. Кацярыны Краязнаўчы музей Заапарк

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Афіцыйны сайт горада

Катэгорыя:Гарады Усцецкага края