Музычная акадэмія імя Гражыны і Кейстута Бацэвічаў у Лодзі () — польская кансерваторыя ў Лодзі. Носіць імя Гражыны і Кейстута Бацэвічаў, якія ў ёй вучыліся і выкладалі.
Гісторыя Аснову акадэміі склала прыватная кансерваторыя Гэлены Кіенскай, якая была заснавана ў 1912 годзе і дзейнічала аж да Другой сусветнай вайны. У гады нямецкай акупацыі Кіенская і яе муж, піяніст Антоні Дабкевіч, працягвалі даваць прыватныя ўрокі, а ў 1945 годзе ўзнавілі сваю кансерваторыю, аднак у Варшаве на ўрадавым узроўні было прынята рашэнне аб заснаванні ў горадзе Дзяржаўнай вышэйшай школы музыкі, і для яе стварэння ў Лодзь быў камандзіраваны Казімеж Вількамірскі. Кіенская перадала інструменты, бібліятэку і нотны архіў сваёй кансерваторыі ў распараджэнне новай навучальнай установы, а сама стала яе прарэктарам. Сярод стваральнікаў школы быў і Казімеж Сікорскі, які ўзначаліў аддзяленне тэорыі, кампазіцыі і дырыжавання, а затым змяніў Вількамірскага на пасадзе рэктара.
Будынак Акадэмія размяшчаецца ў Палацы Пазнанскага, пабудаваным у 1904 годзе для Караля Пазнанскага, уладальніка найбуйнейшай у горадзе фарбавальнай вытворчасці. У гэтым будынку акупацыйная адміністрацыя ў гады Другой сусветнай вайны заснавала ўласную музычную школу, а пасля вызвалення было прынята рашэнне выкарыстоўваць яго для тых жа мэт. Статус акадэміі яна атрымала ў 1982 годзе, а ў 1999 годзе ёй было прысвоена імя Бацэвічаў. У 1974 г. быў адкрыты філіял у Быдгашчы, які праз пяць гадоў быў ператвораны ў Быдгашчцкую музычную акадэмію.
Рэктары акадэміі Казімеж Вількамірскі (1945—1947) Казімеж Сікорскі (1947—1954) Мячыслаў Дробнер (1954—1957) Кейстут Бацэвіч (1957—1969) Зенан Хіб (1969—1981) Зыгмунт Гзела (1981—1987) Аляксандр Кавальчык (1987—1993) Богдан Доўляш (1993—1999) Ганна Весалоўская-Фірлей (1999—2005) Антоні Вяжбінскі (2005—2012) Цэзары Санецкі (з 2012 г.)
Спасылкі
Лодзь
Катэгорыя:З’явіліся ў 1945 годзе