Драўляныя касцёлы поўдня Малай Польшчы — група гістарычна каштоўных і цікавых з архітэктурнай кропкі гледжання драўляных касцёлаў на поўдні і ўсходзе Малапольскага ваяводства (у раёне гарадоў Гарліцы, Новы Тарг і Бохня) і ў Падкарпацкім ваяводстве (раён Бжозава).
Большасць касцёлаў пабудавана ў выглядзе зруба і ў розных архітэктурных стылях, ад готыкі да рэнесансу, барока і больш сучасных стыляў. На стыль асобных збудаванняў паўплывала блізасць уніяцкай і праваслаўнай культурнай прасторы — шмат якія з ніх маюць характэрныя купалы і пабудаваны ў выглядзе грэчаскага крыжа.
Самыя раннія аб’екты былі пабудаваны ў XIV стагоддзі (найстарэйшым лічыцца касцёл у Хачаве, пабудаваны ў 1388 годзе). Касцёлы захавалісь да нашага часу ў добрым стане і лічацца другім па ўзросту зборам драўляных храмаў у Еўропе пасля нарвежскіх каркасных цэркваў.
Паколькі касцёлы з’яўляюцца вельмі каштоўнымі ў гістарычным плане, частка з ніх была ўключана ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Большасць з касцёлаў уваходзіць у турыстычны маршрут маршрут малапольскай драўлянай архітэктуры.
Цэрквы, якія ўваходзяць у Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА Гміна Фота Назва Гады пабудовы Бінарова Царква Святога Міхаіла Арханёла ў Бінарова каля 1500 г. Блізне Касцёл Усіх святых у Блізне да 1470 г. Дэмбна Падхаляньске Касцёл Св. Міхаіла Арханёла ў Дэмбне XV стагоддзе Хачаў Касцёл Узнясення Прасвятой Дзевы Марыі ў Хачаве 1388 г. Ліпніца Дольна Касцёл св. Леанарда ў Ліпніцы канец XV стагоддзя Сенкава Касцёл св. Філіпа і св. Якава ў Сенкаве 1520 г.
Касцёлы прапанаваныя да ўнясення ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА На бягучы момант у спісе ЮНЕСКА знаходзіцца 6 з 9 касцёлаў, на якія была падана заяўка — былі абраны найстарэйшыя (гатычныя) касцёлы. У спіс не ўвайшлі наступныя аб’екты:
Гміна Фота Назва Час будаўніцтва Ляхавіцэ Касцёл Св. Апрсталаў Пятра і Паўла х Ляхавіцах Пабудаваны ў 1750 годзе, тыповы прадстаўнік позднягатычнага стыля паўднёвапольскага драўлянага касцёла Араўка 250px Касцёл св. Іаана Хрысціцеля ў Араўке XVII стагоддзе, каштоўны паліхромны жывапіс і ўнутранае убранне Шалёва XVII стагоддзе, найбольш каштоўны драўляны касцёл
Іншыя аб’екты Шэраг іншых аб’ектаў, якія не ўваходзяць у Спіс Сусветнай спадчыны: Гміна Фота Назва Час будаўніцтва Грывалд Касцёл св. Марціна ў Грывалдзе Банчал Дольны Касцёл у Банчале Дольным 1667 Тшчыніца Касцёл св. Дароты ў Тшцыніцы Осек Ясельскі Касцёл Прэабражэння Гасподня ў Осеке Ясельскім Любля Касцёл св. Мікалая ў Люблі Славенцын Касцёл св. Кацярыны ў Славенцыне Іўкава Касцёл Благавешчання Прасвятой Дзевы Марыі ў Іўкаве Гаголаў Касцёл св. Кацярыны ў Гаголаве Жэпеннік Біскупі Касцёл св. Іаана Хрысціцеля ў Жэпенніку Біскупім
Спасылкі Каталог драўляных касцёлаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы
Гл. таксама Драўляныя цэрквы славацкіх Карпат Русінскія цэрквы Славакіі
Катэгорыя:Драўляныя храмы Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Польшчы Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Малапольскага ваяводства Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Падкарпацкага ваяводства