Лука Роткавіч (; нар. , , цяпер Падгорыца) — чарнагорскі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера Выступаў за чарнагорскія клубы «Петравац», «Будучнаст», «Младаст» і «Морнар». У першай палове 2014 года гуляў у Ізраілі за «Макабі» з Петах-Тыквы, але не замацаваўся ў складзе і вярнуўся на радзіму. Сезон 2015 правёў у складзе казахстанскага «Акжэтпеса», з 13 галамі заняў другі радок у спісе найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату Казахстана 2015.
У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у беларускае «Дынама» з Мінска, у сакавіку падпісаў кантракт з клубам. 24 красавіка 2016 года забіў свой першы гол за «Дынама», калі на другой дададзенай хвіліне зраўняў лік у матчы з БАТЭ (3:3). Пазней замацаваўся ў складзе мінчан, да лета забіў 6 галоў у чэмпіянаце. У ліпені 2016 года, пасля таго як каманду ўзначаліў Сяргей Бароўскі, страціў месца ў складзе і стаў зрэдку з’яўляцца на полі, а пазней перастаў трапляць нават на лаўку запасных. Па заканчэнні сезона ў снежні 2016 года пакінуў «Дынама».
У студзені 2017 года падпісаў трохгадовы кантракт з паўднёвакарэйскім клубам «Ансан Грынерс», аднак ужо ў ліпені таго ж года пакінуў яго. У верасні 2018 года, правёўшы больш за год без каманды, зноў апынуўся ў Беларусі і далучыўся да мінскага «Промня», з якім неўзабаве падпісаў кантракт. У складзе «Промня» згуляў у пяці матчах (з іх у чатырох выхадзіў на замену), адзначыўся голам у браму мінскага «Дынама». З лістапада перастаў з’яўляцца на полі. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Прамень».
У кастрычніку 2019 года далучыўся да клуба «Абахані Лімітэд» з Бангладэш, аднак ужо ў лістападзе перабраўся ў іншы клуб з гэтай краіны — «Бангладэш Паліс», дзе гуляў да лета 2020 года, пасля чаго завяршыў прафесійную кар’еру.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Чарнагорыі: 2010/11 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2016
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Чарнагорыі Катэгорыя:Ігракі ФК Петравац Катэгорыя:Ігракі ФК Будучнаст Падгорыца Катэгорыя:Ігракі ФК Цітаград Катэгорыя:Ігракі ФК Морнар Катэгорыя:Ігракі ФК Макабі Петах-Тыква Катэгорыя:Ігракі ФК Акжэтпес Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Ансан Грынерс Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Абахані Лімітэд Чытагонг Катэгорыя:Ігракі ФК Бангладэш Паліс