Камнямёт (ням. Steinbuechse, фр. perrier, ісп. pedrero, польск. petriera С.183., таксама petrary, cannon petro, patterero і інш.): гладкаствольная гармата, прызначаная страляць выключна каменнымі снарадамі на малыя адлегласці, С.313. (да 150—200 м).
Пачаткова такой назвай магла азначацца ўсякая гармата (напр., бамбарда), якая страляла каменным снарадам. Пазней назначыліся некаторыя асаблівасці канструкцыі, якія сталі і галоўнымі перавагамі камнямётаў — ствол з параўнальна тонкімі сценкамі і, значыць, з меншай масай, а таксама меншы парахавы зарад. Гэта спрычынялася тым, што каменны снарад важыў да 1/3 чыгуннага, роўнага памерам, што дазваляла паменшыць парахавы зарад (каля 1/3 масы снараду) і рабіць сценкі ствала значна танчэйшымі; ствол камнямёта мог важыць напалову меней за ствол блізкай памерам кулеўрыны).
Камнямёты маглі быць доўга- і кароткаствольнымі, або марцірамі. Калібры даўгаствольных камнямётаў даходзілі да 50-фунтавых; існавалі буйнакалібравыя камнямётныя марціры. Снарады — суцэльна-каменныя ядры, а таксама кашы з камянямі (прыблізна з 1750 — і з ручнымі гранатамі).
Тып аформіўся на працягу 14 — 16 ст. і быў выцеснены з ужытку марцірамі, якія маглі страляць выбуховымі снарадамі і карцеччу. У іспанскай крапасной артылерыі камнямёты стаялі на ўзбраенні яшчэ ў канцы 18 ст., у расійскай крапасной і абложнай артылерыі — да 19 ст. У ЗША з 1839 да 1861 стаяла на ўзбраенні 15-цалёвая (38-см) «камянёвая марціра» («stone mortar»), адмыслова прызначаная дзейнічаць кашамі камянёў, гранат або малымі бомбамі супраць асабовага складу праціўніка (знятая з узбраення з-за небяспекі дачаснага выбуху гранат ці бомбаў пры стрэле)..
Літаратура
Катэгорыя:Гарматы