Валяр’яна Канстанцінаўна Жолтак (, Жлобін, Гомельская вобласць — ) — беларускі мастак-жывапісец.
Біяграфія Нарадзілася ў сям’і чыгуначнага служачага.
1935—1939 — Віцебскае мастацкае вучылішча. Настаўнікі — Уладзімір Хрусталёў, Іван Ахрэмчык. Дыпломны твор — карціна «У штабе Рэвваенсавета Заходняга фронту. 1919 год» — не захаваўся.
1939—1941, 1944—1951 — мастак-дэкаратар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР.
1946 — пачала прымаць удзел у рэспубліканскіх, усесаюзных, замежных выстаўках выяўленчага мастацтва.
1949 — уступленне ў Саюз мастакоў БССР.
1955 — узнагарода ордэнам «Знак пашаны».
1967 — узнагарода медалём ВДНГ СССР.
1999 — Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
Творчасць Працавала ў галіне станковага жывапісу ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта.
Працы ў бытавым жанры («Зіма прыйшла» (1954), «У школу» (1963), нацюрморце («А за акном зіма» (1975), пейзажы («Разліў на Бярэзіне» (1958) і інш.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў.
У філатэліі У 2019 годзе, да 100 — годдзя з дня нараджэння мастачкі, быў выпушчаны канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. В. К. Жолтак». Дызайн канверта і спецштэмпеля Алена Мядзведзь.
Літаратура
Спасылкі Кола часу. Валяр’яна Канстанцінаўна Жолтак (1919—2000)
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Члены Саюза мастакоў БССР Катэгорыя:Кавалеры ордэна «Знак Пашаны» Катэгорыя:Асобы на марках