Адмаўленне Халакоста (рэвізіянізм Халакосту) — сцвярджэнні, згодна з якімі Халакоста не існавала ў тым выглядзе, у якім яго апісвае агульнапрынятая гістарыяграфіяГраф Ю. Миф о холокосте. Правда о судьбе евреев во второй мировой войне / Олег Платонов. — М.: Русский Вестник, 1996. — 128 с. . У сваёй тэорыі змовы адмоўцы Халакоста вылучаюць тэзісы аб масавых падробках, маштабных фальсіфікацыях і ўтойванні фактаў на карысць яўрэяўAmarnath Amarasingam. . Пры гэтым у асноўным аспрэчваюцца наступныя палажэнні: масавая гібель яўрэяў была вынікам мэтанакіраванай палітыкі афіцыйных уладаў Трэцяга рэйха; для масавага знішчэння яўрэяў былі створаны і выкарыстоўваліся газавыя камеры і лагеры знішчэння; колькасць ахвяр сярод яўрэйскага насельніцтва на тэрыторыях, падкантрольных нацыянал-сацыялістам і іх саюзнікам, дасягае ад 5 да 6 мільёнаў чалавек. Таксама адмоўцы часта сцвярджаюць, што вышэйназваная інфармацыя была свядома сфальсіфікаваная сіяністамі для вымагальніцтва грошай у Германіі і яе саюзнікаў, а таксама для апраўдання стварэння Дзяржавы Ізраіль.
Большасць прафесійных гісторыкаў характарызуе адмаўленне Халакоста як антынавуковую і прапагандысцкую дзейнасцьМамедов А. Еще раз о шести миллионах // Лехаим : журнал. — Октябрь 2008. — Вып. 10 (198).. Яны адзначаюць, што адмоўцы ігнаруюць навуковыя метады даследаванняў, а таксама часта вызнаюць антысеміцкія і неанацысцкія погляды«History is the attempt to describe events of the past and move from description to analysis, in accordance with certain agreed rules of evidence, of analysis of language, and of logic».Полян П. М. Отрицание и геополитика Холокоста // А. Р. Кох, П. М. Полян. Отрицание отрицания, или Битва под Аушвицем : Сборник. — М.: Три квадрата, 2008. — С.22-23. .
Генеральная Асамблея ААН без галасавання ў Рэзалюцыі № 60/7 ад 21 лістапада 2005 года адхіляе любое поўнае або частковае адмаўленне Халакоста як гістарычнай падзеі. А 26 студзеня 2007 года напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста Генеральная Асамблея ААН прыняла Рэзалюцыю № 61/255 «Адмаўленне Халакоста», якая асуджае адмаўленне Халакоста як гістарычнага факта . У шэрагу краін публічнае адмаўленне Халакоста з'яўляецца супрацьзаконнымКапинус О. С., Додонов В. Н. Ответственность за разжигание расовой, национальной и религиозной вражды, а также за другие «преступления ненависти» по уголовному праву зарубежных стран // Законы России: опыт, анализ, практика : журнал. — М.: Издательский дом «Буквовед», 2007. — Вып.8. — С. 76-85. .
Катэгорыя:Антысемітызм Катэгорыя:Тэорыі змовы Катэгорыя:Халакост