Леапард 1 () — першы асноўны баявы танк ФРГ. З’яўляецца першым масавым танкам Германіі пасля Другой Сусветнай вайны. Танк выкарыстоўваецца таксама ў 13 іншых краінах. У перыяд з 1964 па 1984 гады было створана 4744 танкі.

Знаходзіўся на ўзбраенні Узброеных сіл ФРГ да 2010 года; яму на змену прыйшоў Леапард 2.

Гісторыя стварэння Гісторыя стварэння «Леапарда» сыходзіць у 1956 год, калі Італія, Францыя і Заходняя Германія (ФРГ) вырашылі сумесна распрацаваць асноўны танк, які мог бы скласці канкурэнцыю па агнявой моцы, мабільнасці і бронеабароне асноўным танкам дзяржаў — удзельніц Варшаўскага дагавора. У 1965 годзе вопытныя ўзоры былі сабраны ў Германіі (Францыя адмовілася супрацоўнічаць), і пасля комплексных выпрабаванняў была выбрана мадэль Ф. Паршэ. Вытворчасць пачалася ў 1965 годзе на заводзе Krauss-Maffei. Леапард стаў асноўным танкам Узброеных сіл ФРГ, а таксама ў Нідэрландах, Бельгіі, Нарвегіі, Даніі, Аўстраліі і Італіі, дзе гэты танк збіраўся па ліцэнзіі.

Спасылкі