Ю́лійс Во́лдэмарс Фэ́дэрс (), таксама Юлій Іванавіч Федэрс (; 19 чэрвеня 1838, Кокенгаўзен, Ліфляндская губерня — 19 студзеня 1909, Ніжын, Чарнігаўская губерня) — латышскі жывапісец; адзін з заснавальнікаў латышскага рэалістычнага пейзажнага жывапісу.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1838 у Ліфляндскай губерні. Скончыў гімназію пастара Бергмана ў Рызе. Намерваўся прысвяціць сябе медыцыне. Вучыўся ў 1856—1862 гадах у Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, у 1875—1876 гадах у Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў.
Выкладаў у навучальных установах Елгавы, у Расіі.
Творчасць Сярод твораў: «Пейзаж з маланкавым небам» (1873), «Рака Персе» (1890), «Даліна ракі Гаўі» (1891), «Руіны замка ў Кокнэсэ» (1904), «У парку Сігулды» (1905—1907).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Акадэмікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Мастакі Латвіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кокнэсэ Катэгорыя:Памерлі ў Ніжыне Катэгорыя:Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Выпускнікі Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Латвіі