Аблога Канстанцінопаля (674—678) падчас араба-візантыйскай вайны, калі мусульманскае войска выйшла на ўсходні бераг Басфора, а флот шчыльна блакіраваў горад з мора. Абсталяваўшы якарную стаянку ў Кізіцы на Мармуровым моры, арабы на працягу чатырох гадоў здзяйснялі спусташальныя набегі на наваколлі сталіцы Візантыйскай імперыі, неаднаразова спрабавалі штурмаваць гарадскія сцены. Летам 678 года эскадра імператара Канстанціна IV знішчыла асноўную частку караблёў праціўніка незадоўга да гэтага вынайдзеным грэчаскім агнём.

Параза на моры прымусіла арабаў зняць аблогу і адступіць у Малую Азію. Каля Сілейскага мора іх флот патрапіў у моцную буру, амаль усе караблі патанулі. Пасля гэтага быў заключаны мір на трыццаць гадоў паміж Візантыяй і Арабскім халіфатам.

Гл. таксама Араба-візантыйскія войны Аблогі Канстанцінопаля

Літаратура

Спасылкі Сцены Канстанцінопаля, Osprey Publishing, ISBN 1-84176-759-X.

Катэгорыя:Аблогі Канстанцінопаля Канстанцінопаль Канстанцінопаль Катэгорыя:Бітвы Арабскага халіфата Канстанцінопаль Катэгорыя:Арабскія заваяванні Катэгорыя:670-я