Гакаўні́ца (, ) — цяжкая ручная агнястрэльная зброя, якая ўжывалася ў 14—18 ст. Мела пад ствалом ці пад ложам крук гак (адсюль назва), які служыў для гашэння аддачы пры стрэле (гэтым крукам зброя чаплялася за трывалую перашкоду, напрыклад, за верх муру). Калібр 14—24 і да 30 мм.
Крукі, якія далі назву тыпу, з'явіліся каля 1400 года, а ў дакументах зафіксаваныя ў 1418 годзе (акты брунсвікскага арсеналу).Кабельскі, С.28. Гакаўніцы падзяляліся на цяжкія або падвойныя (абслугоўваліся 2 людзьмі; з цяжкіх гакаўніц стралялі абавязкова з апоры) і лёгкія або паўгакаўніцыКабельскі, С.31. (абслугоўваліся 1 — 2 людзьмі і называліся таксама ручніцамі).
Ствалы жалезна-каваныя, чыгунна-літыя і інш., нярэдка васьмікантовыя; у тыповай чэшскай гакаўніцы 15 ст. — даўжэйшыя за ствалы заходнееўрапейскіх (30 калібраў). Ствол мацаваўся на драўлянай ложы, пачаткова — прымітыўнай канструкцыі (брус — працяг ствала, або просты брус; з лёгкай гакаўніцы раней стралялі з-пад пахі або кладучы ложа на плячо). Агульная даўжыня лёгкай гакаўніцы 2-й пал. 15 ст. у Польшчы — каля 1 м, калібр 20-25 мм, запальная адтуліна — збокуКабельскі, С.39..
Куля гакаўніцы — свінцовая. Стрэл рабіўся распаленым жалезным прутом або кнотам, пазней з'явіліся прасцейшыя кнотавыя замкіКабельскі, С.30.. У 17 — 18 ст. гакаўніцы мелі кнотавыя замкі са спружынамі; існавалі гакаўніцы з колавымі і крамянёвымі замкамі.Кабельскі, С.179.
Гл. таксама
Крапасная стрэльба
Літаратура
Катэгорыя:Агнястрэльная зброя