«Прыазёр’е» — былы беларускі футбольны клуб з горада Верхнядзвінск. У 2014—2015 гадах выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя Каманда «Прыазёр’е» была заснавана ў 2013 годзе прадпрымальнікам Андрэем Чарняўскім як пераемніца каманды «Мёры», якая ў 2012 годзе выступала ў Другой лізе. «Прыазёр’е» захавала ігракоў і трэнерскі штаб «Мёраў», у 2013 годзе ўпэўнена перамагло ў чэмпіянаце Віцебскай вобласці, а на наступны год заявілася ў Другую лігу. Заняўшы 17-е месца, у сезоне 2015 каманда выступіла горш і з жыткавіцкім ЮАС-ДЮСШ падзяліла апошні 20-ы радок. У сезоне 2016 года «Прыазёр’е» не заявілася ў Другую лігу і спыніла існаванне, замест яе ў чэмпіянаце Віцебскай вобласці стала выступаць верхнядзвінская «Дзвіна-Барс».
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 2013 Чэмпіянат Віцебскай вобласці (Д4) 1 14 11 1 2 41–15 34 2014 Другая — А (Д3) 9 22 7 5 10 37–43 26 1/64 фіналу Матчы за 17 месца1 17 2 1 1 0 5–4 2015 Другая — А (Д3) 10 18 1 3 14 14–59 6 1/32 фіналу Матчы за 20 месца2 19/20 2 1 0 1 3–3 1 Стыкавыя матчы супраць дзяржынскай «Лівадыі», якая заняла 9 месца ў групе Б (1:0, 4:4). 2 Стыкавыя матчы супраць жыткавіцкага ЮАС-ДЮСШ, якое заняла 10 месца ў групе Б (0:3, 3:0 — абодва тэхнічныя вынікі).
Прыазёр’е Верхнядзвінск