Росаш () — горад (з 1923 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Расашанскага раёна Варонежскай вобласці. Насельніцтва 62,0 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў XVII стагоддзі. Размешчаны на левым беразе р. Чорная Калітва (басейн ракі Дон) пры ўпадзенні ў яе р. Сухая Росаш. Буйная чыгуначная станцыя Паўднёваўсходняй чыгункі, за 210 км на поўдзень ад Варонежа.
Хімічны завод, завод прэсавых вузлоў, завод тэхнааснасткі, завод будматэрыялаў, прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Буйны транспартны вузел.
Вядомыя асобы Міхаіл Данілавіч Максімцоў (1909—1994) — генерал-маёр, удзельнік баёў за вызваленне Магілёва ў 1944 годзе. Генадзь Канстанцінавіч Някрасаў (1918—1987) — расійскі і беларускі акцёр.
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Варонежскай вобласці