Па́вел Ко́гаўт (; , ) — чэшскі пісьменнік, драматург. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Аўстрыі (1977).
Біяграфія Працаваў у 1949—1950 гадах культурным аташэ ў Маскве, галоўны рэдактарам гумарыстычнага часопіса («Дзікабраз»). Друкуецца з 1950 года. Удзельнік дысідэнцкага руху 1960—1970-х г. З 1979 года ў Аўстрыі.
Творчасць Аўтар зборнікаў палітычных і лірычных вершаў «Вершы і песні» (1952), «Час кахання і барацьбы» (1954). Крытычны пафас характэрны для п'есы «Такое каханне» (1957; паст. Гродзенскім абласным драматычным тэатрам і Беларускім тэатрам імя Я. Коласа ў 1958, Магілёўскім абласным драматычным тэатрам у 1962), сатырычнага рамана «Катыня» (1978), аўтабіяграфічных раманаў «З дзённіка контррэвалюцыянера» (1969), «Дзе закапаны сабака» (1987); маральная праблематыка ў п'есах «Добрая песня» (1952), «Жнівень, жнівень, жнівень» (1968). Аўтар п'ес «Марыя ў змаганні з анёламі» (1981), «Ecce Constantia» (паст. 1990), рамана «Канец вялікіх канікулаў» (1990), сатырычных апавяданняў, артыкулаў пра літаратуру і тэатр.
Пераклады На беларускую мову паасобныя вершы Когаўта пераклаў М. Калачынскі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнікі Чэхіі Катэгорыя:Драматургі Чэхіі Катэгорыя:Дысідэнты Чэхаславакіі Катэгорыя:Члены Нямецкай акадэміі мовы і паэзіі